Раман Рагінскі () ( — () адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
Біяграфія У 1861 г. скончыў Варшаўскую рэальную гімназію. 3-за пагрозы арышту за ўдзел у маніфестацыях у Варшаве эмігрыраваў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. У 1862 г. вярнуўся ў Варшаву, прызначаны камісарам ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па Падляшскім ваяводстве. 23 студзеня 1863 г. зрабіў няўдалую спробу авалодаць Бялай. 7 лютага 1863 удзельнічаў у , пасля рушыў у глыб Беларусі. 13 лютага 1863 г. заняў Пружаны, дзе захапіў зброю і амуніцыю, 25— 26 лютага 1863 г. разбіты каля в. Баркі. 3 сакавіка 1863 г. узяты ў палон у Тураве. Смяротны прыгавор ад 23 жніўня 1863 г. заменены на 20 гадоў катаргі, якую адбываў ва Усолле (Пермская губерня). У 1868 г. пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняудзінску (Забайкальская вобласць), Віціме, Іркуцку. У 1892 г. вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў аб падзеях 1863——1864 гг.
Літаратура Рагінскі Раман // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў