Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13аРаней № 15 — будынак у гістарычным цэнтры Хоцімска. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Прыклад жыллёвай архітэктуры. У будынку размяшчаецца Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым чатырохсхільным дахам. Фасады неатынкаваныя. У дэкоры выкарыстаны ступеньчатыя карнізы з сухарыкамі, філёнгі, рустоўка. Лучковыя аконныя праёмы акаймаваны фігурнымі ліштвамі з лучковымі броўкамі і падаконнымі карнізамі. Вуглы будынка апрацаваны буйным рустам. Паверхі звязаны паміж сабой вонкавай лесвіцай у бакавой прыбудове.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Хоцімска Катэгорыя:Славутасці Хоцімска