Гміна ( — воласць) — найменшая адміністрацыйная адзінка Польшчы. Назва ўтварылася ад нямецкага Gemeinde ().

У залежнасці ад тэрыторый, якія ўваходзяць у склад, гміны бываюць гарадскія (), вясковыя () і вяскова-гарадскія ().

Кіраўніцтва гміны складаюць:

Савет гміны () — заканадаўчы і кантрольны орган, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах мясцовага самакіравання на 5 гадоў. Савет складаецца з 15-45 членаў у залежнасці ад колькасці жыхароў гміны. Выканаўчы орган — у сельскіх гмінах войт (), у невялікіх гарадках — бурмістр (), у гарадах з насельніцтвам больш за 100 000 жыхароў — прэзідэнт (). Выбіраецца жыхарамі гміны на 5 гадоў на выбарах, у адпаведных выпадках можа таксама прызначацца Саветам. Да 2002 года выканаўчым органам з’яўлялася Праўленне гміны (), якое ўзначальваў войт, бурмістр або прэзідэнт.

Кампетэнцыі гміны вызначае арт. 7 Закону аб самакіраванні ў гмінах. Да іх належаць, напрыклад, пачатковыя школы, дзіцячыя сады, бібліятэкі, дамы культуры, мясцовы транспарт, гмінныя дарогі, кіраванне рынкамі, ахова здароўя.

Кіраўніцтва гміны адказвае за парадак і бяспеку на сваёй тэрыторыі, у яе кампетэнцыі знаходзяцца дарогі мясцовага значэння, арганізацыя камунальнай гаспадаркі і г. д. У выніку апошняй рэформы цяпер у шэраг абавязкаў гміны ўваходзяць і фінансавыя сродкі.

Усяго ў Польшчы 2479 гмін (на 01.01.2026).

Крыніцы

Гл. таксама Павет Ваяводства

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі