Леў Ісакавіч Кантаро́віч ( — ) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Любонічы (сучасны аграгарадок Любонічы ў Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1930 года на кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр медыцынскай службы.

Памёр у Мінску. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая дзейнасць Л. І. Кантаровічу належаць навуковыя працы па праблемах плацэнтарнай крыві, пазаматачнай цяжарнасці. Сярод апублікаванага: Гемоплацентарная терапия в акушерстве и гинекологии [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук / Доц. Л. И. Канторович ; Минский гос. мед. ин-т. — Минск : [б. и.], 1958. — 32 с.; 22 см. Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. — Мн., 1940.; Клиника внематочной беременности — Мн. 1936. (разам з В. Н. Шатэрнікам); Переливание крови в акушерской практике / Под ред. Л. С. Персианинова — Мн., 1963.

Узнагароды 2 ордэны Чырвонай Зоркі (1943, 1945) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» (1945)

Літаратура

Спасылкі Кантарович Лев Исаакович // Праект «Память народа» Кафедра акушерства и гинекологии. История. // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Маёры СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі