Таксатарскі корпус  — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 6.

Архітэктура

Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Злучаны з будынкам дзіцячага сада. Двухпавярховы аб’ём, у плане блізкі да квадрата. Галоўны фасад сіметрычны, вылучаны невялікім рызалітам і 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак не мае дэкаратыўных элементаў. Сістэма планіроўкі нерэгулярная. Выкарысоўваецца як жылы дом.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Вуліца Ціміразева (Горкі)