«Цёплы Стан» () — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Выхады вядуць у раёны Цёплы Стан і Ясенева (ПдЗАА), ад першага з якіх станцыя атрымала назву. Адкрыта 6 лістапада 1987 года ў складзе ўчастка «Бяляева» — «Цёплы Стан». Калонная трохпралётная станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай.

Наземны вестыбюль адсутнічае, выхад у горад — па падземных пераходах на Прафсаюзную вуліцу, Новаясенеўскі праспект і вуліцу Цёплы Стан, а таксама да гандлёвых цэнтраў «Прынц Плаза», «Твін Плаза», «Спектр».

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта