«Наваясенеўская» (, да 2009 года — «Бітцаўскі парк») — паўднёвая канцавая станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Звязана перасадкай са станцыяй «Бітцаўскі парк» на Бутаўскай лініі. Размешчана ў раёне Ясянева (ПдЗАА), у канцы Наваясенеўскага праспекта на мяжы жылога масіва і Бітцаўскага лесу. Адкрыта 17 студзеня 1990 года ў складзе ўчастка «Цёплы Стан» — «Бітцаўскі парк». Калонная трохпралётная станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай.

Да адкрыцця перасадкі станцыя была адной з самых незагружаных у Маскоўскім метрапалітэне: па дадзеных 2008 года яе сярэднесутачны пасажырапаток складаў 10,6 тыс. чалавек.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта