Мікалай Канстанцінавіч Берг (1828 — 1881(?)) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.
Біяграфія
Шмат гадоў працаваў у марскім ведамстве. У 1852 годзе выйшаў у адстаўку і быў прызначаны інспектарам медыцынскай управы ў АрхангельскКто они — белорусские немцы? .
З 5 чэрвеня 1864 года заняў пасаду інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерніПамятная книжка Минской губернии на 1865 год. С. 45 і працаваў там да 1870 годаПамятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады.
Пазней жыў і працаваў у Падольскай губерні, дзе з-за рознагалоссяў з губернатарам губерні была пачата судовая справа супраць яго, у выніку чаго М. Берг быў апраўданы, але выйшаў у адстаўку.
Апошнія гады жыцця правёў на мяжы галечы.
Грамадская дзейнасць
У Архангельскай губерні стаяў ля вытокаў Таварыства архангельскіх урачоў, створанага ў студзені 1863 года, у тым ліку распрацоўваў яго статутАндреева А. В. Издания Общества архангельских врачей. Дореволюционный период . Гэта была адна з першых грамадскіх медыцынскіх арганізацый у Расіі і першае медыцынскае таварыства на Еўрапейскай Поўначы Расіі.
У Мінску, нягледзячы на няўдалую спробу свайго папярэдніка Данііла Восіпавіча Спасовіча стварыць у губерні таварыства ўрачоў 23 снежня 1862 годзе, Берг дамогся гэтага ў 1867 годзе.
Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Архангельскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Постаці расійскай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Расіі