Мітымна () — горад на поўначы грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 1 570 чалавек.

Асноўнай гістарычнай каштоўнасцю горада з'яўляецца візантыйская крэпасць Молібас (). У даведніках для турыстаў горад часцяком называецца па найменню крэпасці.

Мітымна вядома з VII стагоддзя да н. э. як эалійскі поліс. Лічыцца, што назва паходзіць ад імя дачкі Макара, міфічнага старажытнага валадара Лесбаса. Поліс славіўся вытворчасцю віна, якое хвалілі Вергілій, Авідзій і Гален. У 336 — 251 гг. да н. э. у складзе Старажытнай Македоніі. У 250 — 130 гг. да н. э. — імперыі Пталемеяў. У 129 г. да н. э. заключаны саюз з Рымам.

Пасля падзелу Рымскай імперыі ў складзе Візантыі. У 520 г. створана асобная праваслаўная епархія Мітымны. Горад падвяргаўся частым нападам з боку мусульман і італьянскіх піратаў, таму ў 1084 г. быў абвешчаны валоданнем імператара, тут пачалося будаўніцтва крэпасці Молібас. Яна вытрывала некалькі аблог з боку генуэзцаў і турак, але ў 1462 г. захоплена асманамі. Да канца XVIII ст. заставалася важным ваенна-марскім цэнтрам Эгейскага мора.

З 1912 г. у складзе Грэцыі.

У нашы дні асноўныя гаспадарчыя заняткі мясцовых жыхароў — абслугоўванне турыстаў, вырошчванне маслін, кабатаж.

Спасылкі

Μήθυμνα (Μόλυβος) Гісторыя і міфалогія

Катэгорыя:Гарады Грэцыі Катэгорыя:Гарады Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Лесбас