Павел Менандравіч Пятро́ў ( — ) — урач, вучоны ў галіне судовай медыцыны і арганізатар аховы здароўяПетров Павел Менандрович , доктар медыцыны (1871).

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся у 1843 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце (1864). Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі. У 1869 годзе вытрымаў экзамен на доктара медыцыны ў тым жа ўніверсітэце, а дысертацыю абараняў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў 1871 годзе. У 1873 годзе ўдастоены звання прыватнага выкладчыка (прыват-дацэнт) Канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі па кафедры судовай медыцыны.

Прафесійная дзейнасць

У 1883 годзе прызначаны празектарам пры кафедры судовай медыцыны Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. У 1885 годзе перайшоў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў губернскім урачэбным інспектарам Саратаўскай губерні, ў 1888 годзе — Яраслаўскай, а з 1892 па 1904 год — Мінскай губерніПамятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па судовай медыцыне, арганізацыі медыцынскай дапамогі, уліку інфекцыйных хвароб, выніках венерычных захворванняў, барацьбе з халерай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Асобныя творы

«Об изменении симпатическо-нервной системы при конституциональном сифилисе» (доктарская дысертацыя, Санкт-Пецярбург, 1871) «Об изменениях бороздки на шее при смерти от повешения» («Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины», выд. праф. Рудневым і Забеліным у 1873 годзе) «Об изменениях при ожогах в судебно-медицинском отношении» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1873) «Судебно-медицинская казуистика из дел медицинского совета» («Сборник сочинений по судебной медицине», 1874) «Перевод общей части судебной медицины Каспера-Лимана с дополнениями» (асобнае выданне ў «Сборнике по судебной медицине», 1878 і 1879) «О распределении и изменении крови в волосных сосудах легких в смерти от задушения» («Архив судебной медицины и общественной гигиены», 1883) «О ходе холерной эпидемии в Минской губернии в 1893 году» (асобнае выданне)

Літаратура

История медицины Беларуси в биографиях ее врачей ХVІІ — 1 пол. ХХ вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей : [по данным архивных источников] / Кульпанович О. А. — Минск, 2011. — С. 300.

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Пятроў Павел Мянандравіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Судовыя медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Саратаўскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Яраслаўскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Судовыя медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта