Вілюм Тоўр Вілюмсан (; нар. , , Ісландыя) — ісландскі футбаліст, паўабаронца нідэрландскага клуба «Гоу Эхед Іглс» з Дэвентэра.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Брэйдаблік». ДЭбютаваў у чэмпіянаце Ісландыі 1 кастрычніка 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Ф’ёлніра» (0:3). У сезоне 2016 больш не выхадзіў на поле, у 2017 годзе згуляў у 8 матчах чэмпіянату. У сезоне 2018 замацаваўся ў асноўным складзе «Брэйдабліка» і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі чэмпіянату.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам БАТЭ з БарысаваИсландский центрхав Виллюмссон перейдет в БАТЭ. У сезоне 2019 нярэдка заставаўся на лаўцы запасных, у 2020 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, але шмат прапусціў з-за траўм. У пачатку 2021 года быў трывалам іграком асновы, аднак у маі атрымаў цяжкую траўму і амаль не з’яўляўся на полі да канца сезона. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца годаВиллюм Виллюмссон продлил контракт с БАТЭ.

У ліпені 2022 года перайшоў у нідэрландскі «Гоу Эхед Іглс»Виллюмссон перешел из БАТЭ в нидерландский "Гоу Эхед Иглз".

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Ісландыі. 15 студзеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ісландыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Эстоніі (0:0).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Ісландыі: 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Ісландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ісландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Брэйдаблік Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гоу Эхед Іглс