Маладзечанскі завод парашковай металургіі — спецыялізаванае прадпрыемства ў складзе галіны чорнай металургіі Рэспублікі Беларусь. Гісторыя завода пачалася ў 1984 годзе, тады гэты напрамак метарургіі лічыўся найбольш перспектыўным. На заводзе выпускаюцца канструкцыйныя дэталі, цеплаадводы, антыфрыкцыйныя вырабы, цеплаадводы, бронзавы парашок, фільтруючыя элементы і інш.http://molzpm.by/?op=2
У сярэдзіне 2010-х завод перажываў глыбокі крызіс: працаваў 3-4 дні ў тыдзень, у 2014 годзе запазычанасць завода крэдыторам складала 22 млрд рублёў (да дэнамінацыі). З 2015 пачалося адраджэнне завода. У 2017 годзе на прадпрыемстве працавала 210 чалавек. Паколькі за савецкім часам рабочых было некалькі тысяч, каля трох чацвёртых плошчаў завода не выкарыстоўваеццаhttp://molzpm.by/?op=60&pg=0.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Маладзечна Катэгорыя:Металургічныя прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы чорнай металургіі Беларусі Катэгорыя:1984 год у Беларусі Катэгорыя:Парашковая металургія