Забрэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Забрэззе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Забрэжскі сельсавет у складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Забрэжжа. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Філіпіняцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 25 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены вёскі Лаўскі Брод і МакарынятаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Забрэзскі, а яго цэнтр — у Забрэззе. Скасаваны 30 кастрычніка 2009 года, тэрыторыя далучана да Гародзькаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 783 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 99,0 % — беларусы.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Алешчаняты, Барташы, Дзямідавічы, Долевічы, Жомайдзь, Забрэззе, Кабыльчыцы, Калдыкі, Куцяняты, Малая Дайноўка, Пагарэльшчына, Післякоўшчына, Роўкавічы, Славенск, Строкава Рэчка, Студзянец, Філіпіняты, Харытоны, Цвіраўшчына.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе