Батальё́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Вало́жын» (польск.: Batalion KOP «Wołożyn») — дваццаць восьмы рэзервовы батальён Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які размяшчаўся ў Валожыне ў 1927—1939 гадах. Удзельнічаў у Польскай абарончай вайне.

Гісторыя На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры. Увосень 1927 г., падчас чацвёртага этапа арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння быў сфармаваны 28-ы рэзервовы батальён, адзінкай для ўтварэння якога стаў 77-ы пяхотны полк.

У склад батальёна ўвайшлі тры пяхотныя роты, рэзервовы і кулямётны ўзводы. Штат служачых налічваў 22 афіцэры, 164 унтэр-афіцэраў і 501 шараговых жаўнераў. Да канца 1927 года батальён, падпарадкаваны брыгадзе «Вілейка» і размешчаны ў Валожыне прыступіў да службы на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства.

У 1929 годзе падраздзяленне было пераназвана ў батальён «Валожын» згодна з правілам, паводле якога адзінкі Корпуса аховы памежжа сталі называцца у адпаведнасці з мясцовасцямі іх дыслакацыі і ўвайшло ў склад аднайменнага палка. На той час рыштунак гарнізона складаўся з 817 вінтовак Бярц’е ўзора 1916 г., 44 ручных кулямётаў «Бергман» узора 1915 г. і 8 станкавых кулямётаў «Гочкіс» узора 1914 года.

Пасля правядзення рэарганізацыі «R.2» у 1932 г., адбыліся змены ў складзе батальёна, які стаў складацца з камандавання, узвода сувязі, кулямётнай, школьнай і трох стралковых ротаў. Па звестках 1936 г., у падраздзяленні былі задзейнічаны 22 афіцэры, 64 унтэр-афіцэры, 15 жаўнераў тэрміновай і 649 надтэрміновай службы.

Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго батальён атрымаў новую працу. Ён стаў адміністрацыйнай адзінкай для камандавання палка «Валожын», паліцэйскага ўчастка пры ім і станцыі паштовых галубоў «Багданаў».

15 мая 1939 года падраздзяленне стала гаспадарчым аддзелам, у выніку чаго пасада кватармейстара была пераназвана ў пасаду намесніка камандзіра па гаспадарчых справах, пасада цясляра — на гаспадарчага афіцэра, намесніка афіцэра па матэрыялах для ўзбраення — на збройніка, намесніка афіцэра па матэрыялах для харчовых справаў — на харчовага афіцэра.

Мабілізацыя і ўдзел у абарончай вайне У красавіку 1939 г. мабілізаваны батальён «Валожын» быў перамешчаны ў раён Жыўца і там уключаны ў склад 1-й горнай брыгады як 3-і батальён другога пяхотнага палка КАП, што падпарадкоўваўся .

9 верасня 1939 г. частка батальёна пад камандаваннем капітана Пятра Тымкевіча і 4-ы фартыфікацыйны батальён уступілі ў бой з надыходзячымі на Кальбушова падраздзяленнямі 2-й танкавай дывізіі Вермахта. Падчас сутыкнення загінуў паручнік Уладзімір Далецкі.

Пасля адыходу часткі падраздзялення, прызначанай да 1-й горнай брыгады, яго гарнізон і штат не былі адноўлены і ўтварылі арганізацыйную падтрымку батальёну «Івянец».

Структура

Камандаванне батальёнам Узвод сувязі

1 школьная стралковая рота Гаспадарчая дружына Тры школьныя стралковыя ўзводы па тры дружыны

2 школьная стралковая рота Гаспадарчая дружына Два ўзводы па тры дружыны

Школьная кулямётная рота Гаспадарчая дружына Два школьныя кулямётныя ўзводы па тры дружыны 3 школьны зброевы ўзвод

Кіраўніцтва

Камандзіры батальёна жнівень 1929 — 5 снежня 1929 — маёр дыпламаваны Станіслаў Садоўскі 31 сакавіка 1930 — снежань 1931 — падпалкоўнік пяхоты Францішак Кубіцкі 10 снежня 1931 — 18 красавіка 1932 — падпалкоўнік пяхоты Казімер Зігмунт Чарнецкі 18 красавіка 1932 — 27 жніўня 1933 — маёр пяхоты Адам Абтуловіч 27 жніўня 1933 — кастрычнік 1935 — маёр пяхоты Ян Ляховіч кастрычнік 1935 — жнівень 1936 — маёр пяхоты Тадэвуш Жарэк верасень 1936 — 30 красавіка 1938 — маёр пяхоты Ежы Станіслаў Дэмбоўскі 30 красавіка 1938 — верасень 1939 — маёр пяхоты Мечыслаў Сакалоўскі

Штат батальёна ў 1939 годзе Камандзір — маёр Мечыслаў Сакалоўскі Ад’ютант — капітан Станіслаў Мічулка Кватэрмайстар — капітан Вітольд Вебер Лекар — капітан Здзіслаў Студзяніцкі Цясляр — капітан Бранслаў Квяткоўскі Афіцэр па матэрыялах — капітан Станіслаў Гжэгорчык Камандзір першай стралковай роты — капітан Пётр Тымкевіч Камандзір другой стралковай роты — капітан Станіслаў Шаблоўскі Камандзір трэцяй стралковай роты — капітан Зыгмунт Вайдовіч Камандзір чацвёртай стралковай роты — паручнік Аляксандр Рыбнік Камандзір кулямётнай роты — капітан Караль Варт

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Корпус аховы памежжа Катэгорыя:Валожын