Гаво́рка — самая дробная адзінка дыялектнага падзелу мовы, тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінcтвaм фанетычных, граматычных i лексічных сродкаў.
Мовазнаўчым вывучэннем гаворак займаюцца дыялекталогія, лінгвістычная геаграфія, дыялектная лексікаграфія.
Гаворкі ў сістэме дыялектнай мовы Heкaлькi гаворак з блізкімі ці aднoлькaвымi (aгyльнымi) моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак, або дыялектную групу. Некалькі груп аднатыповых гаворак, якія гістарычна склаліся ў пэўнай мове i аб’ядноўваюцца агульнымі acaблiвacцямi, пашыранымі на пэўнай тэрыторыі, утвараюць дыялект.
Тыпы гаворак У залежнасці ад захаванасці ўсёй сістэмы моўных сродкаў у складзе дыялекту вылучаюць цэнтральныя гаворкі з найбольш устойлівай, захаванай традыцыйный дыялектнай структурай і перыферыйныя гаворкі з часткова разбуранай і змененай дыялектнай структурай. На мяжы дыялектаў у выніку ўзаемадзеяння і кантактаў існуюць пераходныя (змешаныя) гаворкі, для якіх характэрна наяўнасць розных асаблівасцей суседніх дыялектаў. Калі гаворка адной мовы існуе ў іншамоўным акружэнні (як правіла, на тэрыторыі функцыянавання суседняй мовы), то яе называюць астраўным дыялектам.
Крыніцы
Літаратура Крывіцкі, А. А. Дыялекталогія беларускай мовы / А. А. Крывіцкі. — Мінск : Вышэйшая школа, 2003 г. — 294 с.
Катэгорыя:Сацыялінгвістыка Катэгорыя:Моўная сістэматыка