Царква Раства Багародзіцы — былая царква ў Данілевічах Гомельскай вобласці. Знішчана падчас вайны, не адноўлена.

Гісторыя Першае згадванне адносіцца да 1777 года. У 1787 годзе старую царкву разабралі і пабудавалі новую. У 1837 годзе на дзяржаўныя сродкі адрамантавалі храм і пабудавалі новую званіцу. Новы іканастас быў зроблены ў 1839 годзе. Метрычныя дакументы захоўваліся з 1795 года. У 1877 годзе прыход як самастойны лікідавалі і царкву прыпісалі да Сіманіцкага прыхода.

У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску разам з царквой.

Літаратура Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 568 Данілевічы Катэгорыя:Данілевічы Катэгорыя:1787 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя нацыстамі