Septemberprogramm ( ) — план тэрытарыяльнай экспансіі кайзераўскай Германіі, падрыхтаваны для канцлера Бэтман-Гольвега на пачатку Першай сусветнай вайны (1914—18). 9 верасня 1914 года, у першыя дні нямецкага наступлення на Захадзе, калі Германія разлічвала разграміць Францыю хутка і рашуча, асабовы сакратар канцлера Курт Райцлер распрацаваў чатырохстаронкавую праграму Часовыя Палітычныя Кіруючыя прынцыпы пасля заключэння Міру (), якая ў далейшым атрымала назву Вераснёўская праграма (). Вялікія тэрытарыяльныя заваяванні, якія былі прапанаваныя Septemberprogramm, патрабавалі ўтварэнне васальных дзяржаў з Бельгіі і Францыі і захоп вялікай часткі Расійскай Імперыі. Вераснёвая праграма не была ажыццёўлена па прычыне, што Францыя вытрымала ціск першапачатковага германскага нападу і вайна перайшла ў акопную, і ў рэшце рэшт скончылася паражэннем Германіі.
З боку геапалітыкі Septemberprogramm сама па сабе — гэта дакументальнае прадстаўленне імперскіх мэтаў вайны і паказвае сапраўдныя маштабы нямецкіх планаў тэрытарыяльнай экспансіі ў двух накірунках, на Усход і на Захад. Гісторык Фрыц Фішэр пісаў, што Septemberprogramm была заснавана на філасофіі жыццёвай прасторы, якая зрабіла тэрытарыяльную экспансію кайзераўскай Германіі асноўным матывам для вайны. Джонатан Стайнберг выказаў здагадку, што калі б план Шліфена ажыццявіўся, іГерманіі атрымала рашучую перамогу, як і ў Франка-Прускую вайну 1870 года, Septemberprogramm быў бы рэалізаваны, і такім чынам, усталяваў бы германскую гегемонію ў Еўропе.
Мэты вайны
У Septemberprogramm быў спіс мэтаў для Германіі, якіх трэба было дамагчыся ў вайне.
Францыя павінна саступіць некаторыя паўночныя тэрыторыі, такія як жалезарудныя шахты ў Брыё і прыбярэжную паласу, якая ідзе ад Дзюнкерка ў Булонь-сюр-Мэр, у Бельгію або Германію. Францыя павінна выплаціць ваенную кантрыбуцыю ў 10 мільярдаў нямецкіх марак, з далейшымі плацяжамі для пакрыцця выдаткавання ветэранам і пагасіць увесь існуючы дзярждоўг Германіі. Гэта дазволіць прадухіліць французскае пераўзбраенне, зрабіць французскую эканоміку залежнай ад Германіі, і спыніць гандаль паміж Францыяй і Брытанскай імперыяй. Францыя часткова раззброіцца, знішчыўшы свае паўночныя форты. Бельгія павінна быць далучана да Германіі ці, лепей, стаць «васалам», які павінны саступіць усходнія часткі і, магчыма, Антверпен Германіі і даць ёй ваенныя і ваенна-марскія базы. Люксембург павінен стаць дзяржавай-членам Германскай імперыі. Буферныя дзяржавы будуць створаны на тэрыторыі, выразанай з заходняй Расійскай імперыі, такія як Польшча, якая будзе заставацца пад германскім суверэнітэтам «на ўсе часы». Германія створыць Mitteleuropa — эканамічную асацыяцыю, быццам эгалітарную, але на самой справе пад уладай Германіі. Яна будзе ўключаць у сябе новыя буферныя дзяржавы. Калоніі Германіі будуць пашыраны. Нямецкія ўладанні ў Афрыцы будуць павялічаны за кошт французскіх і бельгійскіх калоній і ўтвораць сумежную Германскую калонію па ўсёй Цэнтральнай Афрыцы (Германская Цэнтральная Афрыка). Як меркавалася, каб пакінуць магчымасць далейшых перамоваў з Англіяй у будучым, Брытанскія калоніі не павінны былі быць забраныя, але «невыносная гегемонія» Брытанскай імперыі ў сусветных справах павінна была скончыцца. Нідэрланды павінны быць прыведзены ў больш блізкія адносіны да Германіі, пазбягаючы пры гэтым любы выгляд прымусу.
Значэнне Septemberprogramm была заснаваная на прапановах прамысловага, ваеннага і палітычнага істэблішменту ГерманііThompson, Wayne C. In the Eye of the Storm: Kurt Riezler and the Crises of Modern Germany (1980). pp 98-99. Аднак па прычыне пройгрышу Германіі ў вайне, праграма так і не была ўведзена ў дзеянне. Як заключыў гісторык Рафаэль Шэк, «Урад, урэшце рэшт, ніколі ні да чаго сябе не абавязваў. Ён распарадзіўся правесці неафіцыйныя слуханні Вераснёўскай праграмы, каб даведацца пра меркаванне эканамічнай і ваеннай эліты»See Raffael Scheck, Germany 1871–1945: A Concise History (2008).
З іншага боку, на ўсходзе, Германія і яе саюзнікі дамагліся значных тэрытарыяльных і эканамічных саступак з боку Расіі (Брэсцкі мір) і Румыніі (Бухарэсцкі мір).
Літаратура
Спасылкі Full text of the Septemberprogramm. 9 September 1914. Retrieved on 2010-09-15. Full text of the Septemberprogramm (DeuFraMat = Deutsch-französische Materialien für den Geschichts- und Geographieunterricht (German-French Materials for Historical and Geographic Education)) English Translation . Retrieved on 2010-09-15.
Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне