П’ер Франсуа́ Андрэ́ Мешэ́н (; 16 жніўня 1744, Лан, Францыя — 20 верасня 1804, Кастэльён-дэ-ла-Плана, Іспанія) — французскі астраном і геадэзіст.
У перыяд з 1779 па 1781 год Мешэн адкрыў 25 (або 26, калі лічыць M 102) аб’ектаў глыбокага космаса. З 1781 па 1801 гады ён адкрыў 11 камет: 8 — асабіста, яшчэ 3 — сумесна з іншымі даследчыкамі. У 1782 годзе ён быў прыняты ў французскую Акадэмію Навук, дзе да 1788 года быў адказным за вымярэнне часу. З 1792 па 1795 год займаўся геадэзічнай працай. У 1795 годзе быў абраны сябрам Бюро даўжынь. З 1800 года і да канца свайго жыцця кіраваў Парыжскай абсерваторыяй.
Катэгорыя:Астраномы Францыі Катэгорыя:Картографы Францыі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астранамічных аб’ектаў