Крамя́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Князева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Самаравіцкага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялуцавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 23 чэрвеня 1980 года ў склад сельсавета з Зэльвенскага сельсавета перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, СухінічыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. 24 жніўня 1981 года з часткі Крамяніцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Дзеркачы, Жадзейкі, Забагонне, Звёздная, Крамяніца Дольная, Мадзейкі, Падгрушаны, Пасуцічы, Рэксці, Савічы, Станелевічы, Сухінічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы і хутар Крамяніца Горная) зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района . У 2014 годзе цэнтр сельсавета перанесены з Крамяніцы ў Князева.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2628 чалавек, з іх 79,3 % — палякі, 18,4 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1864 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе