Бітва пад Монтэ-Касіна (, , , , ) — серыя з чатырох бітваў, у выніку якіх саюзныя войскі авалодалі стратэгічнай вышынёй на «Лініі Густава» і здзейснілі прарыў на Рым.

Беларусы ў бітве пад Монтэ-Касіна У канцы 1943 г. брытанскае камандаванне перакідвае II Польскі корпус на Апенінскі паўвостраў. У пачатку 1944 г. польскія часткі ў складзе 3-й Карпацкай пяхотнай дывізіі, 5-й Крэсовай пяхотнай дывізіі, 2-й Польскай бранятанкавай брыгады, 2-га артылерыйскага корпуса ўступілі ў баі са злучэннямі Вермахта. Армія саюзнікаў беспаспяхова штурмавала Монтэ-Касіна. 11 мая ў баі каля манастыра ўступіў II Польскі корпус. Праз нядзелю баёў «Лінія Густава» была прарвана. Польскі атрад узняў над манастыром бела-чырвоны сцяг. Страты Польскага корпуса — 924 чалавекі забітыя, 4199 параненыя; па падліках гісторыкаў, 177 загінуўшых салдат былі беларусаміБелорусы на итальянском фронте. Малоизвестные факты Второй мировой .

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Другога фронту Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Італіі Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Канфлікты 1944 года Катэгорыя:1944 год у Італіі