Вуліца Чалюскінцаў — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва. Адна з галоўных транспартных магістраляў горада.
Гістарычная назва Быхаўская шаша. У 1934 годзе перайменавана ў гонар экіпажа парахода «Чалюскін». Працягласць 4440 м, ад Бабруйскай шашы да моста цераз Дняпро.
Размяшчэнне
Пачынаецца каля Дняпроўскага моста, ад скрыжавання Пушкінскага праспекта з Дняпроўскім спускам, як працяг апошняга. Мае дугападобную форму, першапачатковы кірунак на захад змяняцца бліжэй да граніцы горада паўднёвым кірункам. Праходзіць па мосце над ракой Дубравенкай недалёка ад яе вусця і Заводскай вуліцай, за паўднёвага боку прымыкаюць вуліца Свярдлова і завулак Свярдлова, з паўночнага — вуліца Вароўскага, перасякае вуліцу Мянжынскага-завулак Глінкі, з паўночнага боку прымыкаюць вуліца Раманава і завулак Чырвонага Флоту, з поўдня — Грушаўскі завулак. На скрыжаванні з праспектам Шміта і вуліцай Касманаўтаў двухузроўневая развязка. Далей праходзіць над вуліцай Хімікаў, з паўночна-заходняга боку прымыкаюць вуліцы Вішнявецкага, Мельнікава, Жбанкова, Успенскага, завулак Франко, з паўднёва-ўсходняга — вуліцы Гастэла, Аўтамабільная, Максіма Горкага, Рамашкі, Салтанаўская, Дашкаўская, Калінавая. За межамі горада пераходзіць у трасу .
Гісторыя
Стала фарміравацца ў пачатку 1930-х гадоў, але найбольш інтэнсіўна пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі паводле плана аднаўлення і рэканструкцыі Магілёва 1947—1950 гг. значна пашырылася тэрыторыя паўднёва-заходняга прамысловага раёна з прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каля якога забудоўваўся рабочы пасёлак фабрыкі (цяпер завод) штучнага валакна 2—3-павярховымі і часткова 1-павярховымі жылымі дамамі. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1960-х гадоў. У забудове пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі ў першых паверхах прадпрыемствамі гандалю і бытавога абслугоўвання, у раёне рабочага пасёлка захавалася забудова 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу.
У савецкія часы на вуліцы размяшчаліся стужкаткацкая фабрыка, штучнага валакна завод імя В. У. Куйбышава, жэлацінавы завод, гарбарны завод, рэгенератны завод, хлебазавод № 1, індпашыву і рамонту абутку фабрыка, камбінат бытавога абслугоўвання, магазіны, універсальная кнігарня «Маяк», майстэрні Мастацкага фонду БССР, Палац культуры завода штучнага валакна, бібліятэка № 1 імя Якуба Коласа, Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці, тралейбуснае дэпо, таксаматорны парк, СПТВ № 70 і № 44, стадыён «Хімік».
Паводле генплана Магілёва 1980—1881 гадоў вуліца ўваходзіў у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.
Забудова
Няцотны бок
№ 37 — будынак былой Сярэдняй школы № 10. № 45 — філіял Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці. № 63а — Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт. № 65 — Магілёўская стужкаткацкая фабрыка. № 129 — хлебазавод № 1. № 139 — тралейбусны парк № 1, філіял Магілёўаблаўтатранса.
Цотны бок
№ 8 — Запраўка Беларуснафта № 37 № 10 — будынак былога мужчынскага епархіяльнага вучылішча (першая палова ХІХ стагоддзя) — № 54 — чатырохпавярховы жылы дом. Сваю мянушку «шэры дом» ён атрымаў у 1930-я гады, калі быў пабудаваны і пафарбаваны ў шэры колер. На першым паверсе размяшчаўся гастраном, які насіў такую ж назву. Пазней краму перанеслі ў дом праз дарогу, але яна так і не згубіла сваю назву. У доме правёў сваё дзяцінства і юнацтва расійскі поп-спявак Барыс МаісееўИменные дома Могилева. № 56 — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж. № 66 — аддзяленне Белпошты. № 64А — Палац культуры завода штучнага валакна. № 66А — Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж. № 84 — «Мажэліт». № 172А — Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. № 178 — гасцініца «Славянская традыцыя».
Славутасці На будынку заводакіраўніцтва завода штучнага валокна пастаўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар працаўнікоў фабрыкі І. В. Бубнова і М. А. Канавалава, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля прахадной у 1957 годзе пастаўлены помнік У. І. Леніну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Магілёва Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)