Піліп Паўлавіч Гаспадароў (1865—1938) — беларускі і рускі казачнікОнегина, Н. Ф. Господарёв Филипп Павлович / Н. Ф. Онегина // Карелия : энциклопедия. В 3 т. Т. 1. А-Й. — Петрозаводск, 2007. — С. 265Онегина, Н. Ф. Дом, в котором жил сказочник Ф. П. Господарев / Н. Ф. Онегина // Материалы свода памятников истории и культуры РСФСР : памятники культуры : Карельская АССР. — М., 1977. — С. 89-91..
Біяграфія Нарадзіўся ў 1865 годзе ў Беларусі ў вёсцы Забаб’е Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Ужо тады ён пераняў шэраг беларускіх казак ад свайго хроснага бацькі К. К. Шаўцова.
Займаўся сялянскай працай, з дзяцінства ведаў кавальскую справу.
У 1903 годзе прыняў удзел у паўстанні сялян супраць уладаў, пасля падаўлення якога быў асуджаны на ссылку ў Аланецкую губерню, у в. Шую .
У 1907 годзе пераехаў у Петразаводск, паступіў на у кавальска-прэсавы цэх.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі валодаў невялікай кузняй на беразе ракі , займаўся саматужнай вытворчасцю, падкоўваў коней для РСЧА.
Меў свой дом на вуліцы Малая Слабадская (не захаваўся).
З 1922 года працаваў кавалём і возчыкам у арцелі «Чырвоны транспартнік».
У 1934 годзе выйшаў на пенсію па інваліднасці, працаваў вартаўніком на .
Сярод гараджан быў вядомы фізічнай сілай. Мог падняць тэлеграфны слуп, аднойчы ў час прадстаўлення прафесійнага змагара выйшаў па яго запрашэнні на паядынак і перамог яго. Яго казкі карысталіся папулярнасцю ў працоўных Аляксандраўскага завода.
Першыя запісы казак Гаспадарова ў 1937 годзе былі зроблены ленінградскім даследчыкам фальклору М. У. НовікавымНиколюкина Т. Сказочник и кузнец. У 1941 годзе ім быў выдаў буйны зборнік «Казкі Піліпа Паўлавіча Гаспадарова».
Гаспадароў выступаў са сваімі казкамі перад выкладчыкамі і студэнтамі на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Яго творы публікаваліся ў карэльскіх газетах і часопісахЛызлова А. С. Сказочник Ф. П. Господарев: петрозаводский период жизни Studia Humanitatis Borealis.
Магіла Гаспадарова знаходзіцца на у Петразаводску. Сучасны помнік па праекце мастака М. П. Трышкова ўсталяваны ў 1980-х гадах.Сказочник Господарёв
Жыццю і творчасці П. П. Гаспадарова прысвечана кніга пісьменніка «Пярун-трава» (1985).
Творчасць
Традыцыйная ў беларускім казачным эпасе антышляхецкая накіраванасць атрымала ў многіх казках Гаспадарова глыбокае развіццё пад уплывам Рэвалюцыі 1905-07 гадоў.
Усяго ад яго запісана 106 казак, у асноўным чароўных. У савецкі час Гаспадароў напісаў і некалькі сучасных казак на тэму савецкага побыту і разняволення жанчын «Як Мар’я з Іванам зраўняліся», «Як рабочы і мужык праўду шукалі», «Чырвоныя арляняты».
Казка «Салдацкія сны», пачутая Гаспадаровым у роднай вёсцы ад К. К. Шаўцова, лічыцца шэдэўрам мастацкай народнай творчасці.
Літаратура
Альшиц Л. Сказочник Господарев // Красная Карелия. 1937. 2 августа. Песни и сказки на Онежском заводе / составитель . Петрозаводск, 1937. 319 с. Господарев Ф. П. Некролог // Красная Карелия. 1938. 11 июня. Замечательный сказочник // Топиро Б. А. Книга для чтения карельской неполной средней и средней школы . Ч. 1 Петрозаводск: Каргосиздат,. 1938 — С. 108 Сказки / Запись текста, вступ. ст. и примеч. Н. В. Новикова. Петрозаводск, 1941; Песни и сказки на Онежском заводе. Петрозаводск, 1937. Сказки Филиппа Павловича Господарева — Петрозаводск, 1941. — 661 с. Белованова, А. «Сказки Ф. П. Господарева» / А. Белованова // На рубеже. — 1945. — N 1. — С.154-155. Сказки Господарёва // Ленинское Знамя. 1941. 13 февраля Сказки Филиппа Господарёва // Ленинское Знамя. 1944. 10 марта. Народная словесность Карелии. Петрозаводск. 1947. Русская словесность в Карело-Финской ССР // Фольклор Карело-Финской ССР. Вып. 1. Петрозаводск. 1941. Перун — трава : повесть о сказочнике Филиппе Господареве / Виктор Пулькин. — Петрозаводск : Карелия, 1985. Иванов Ю. Жизнь и сказка // Молодёжная газета Карелии. 1996. 18 июня. Сказочник Господарев // Мастер и народная художественная традиция Русского Севера : доклады III Международной научной конференции «Рябининские чтения — 99»). Петрозаводск, 2000. С. 133—139. Иванов Ю. Жил-был в городе сказочник [Ф. П. Господарёв] // Петрозаводск. 1996. 20 декабря. С.2. Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. . Т. 1: А — Й. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2007. С. 265—400 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0123-0 (т. 1) Сказочник и кузнец // Карелия. 2009. 23 апреля — С. 25
Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне