Сэмюэл Лерой Джэксан (; нар. , Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Добрыя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.
Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Кінапрадзюсары ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Актывісты руху за правы афраамерыканцаў Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA