Maytenus magellanica — від роду сямейства . Адзіны від роду, які расце ў халодным клімаце.
Арэал Арэал уключае вобласць Магеланавага праліва — поўдзень Патагоніі і Вогненную Зямлю. У Чылі можа расці на поўначы аж да Вальдыўскіх лясоў і вострава Чылаэ, на поўдні сустракаецца на мысе Горн. Разам з відам гэта самае паўднёвае дрэва на Зямлі. У гарах можа расці на вышыні да 800 м над узроўнем мора, радзей — вышэйHoffman , Adriana. 1982. Flora silvestre de Chile, Zona Araucana. Edición 4. Fundación Claudio Gay, Santiago. 258p..
Апісанне віду Невысокае вечназялёнае дрэва вышынёй да 5 м. Лісце дробнае (да 5 см у даўжыню і да 3 см у шырыню), зубчастае, скурыстае, з хвосцікам 2-6 мм. Плод — каробачка са створкамі, якія змяшчаюць 1 або 2 насеніны. Кветкі дробныя, аднаполыя або двухполыяEnciclopedia de la Flora Chilena, 2008. Расліны марозаўстойлівыя, але не выносяць спякоту і засуху.
Выкарыстанне У месцах вырастання выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна, жывая агароджа.
Від інтрадукаваны ў месцы з такім самым кліматам: у Шатландыю, на Фарэрскія астравы і ўзбярэжжа штата ВашынгтонHøjgaard, A., J. Jóhansen, and S. Ødum (eds) 1989. A century of tree planting in the Faroe Islands. Føroya Frodskaparfelag, Torshavn..
Катэгорыя:Брызглінавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі