Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (, , , ) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільні. Размяшчаецца ў Старым горадзе па вуліцы Субач, 26 (). Закладзены ў 1695 годзе. Ансамбль касцёла, колішнія будынкі кляштара місіянераў, палаца, афіцыны, гаспадарчай пабудовы і агароджы, якія займаюць плошчу 21 803 м², з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны нацыянальнага значэння; код у Рэгістры культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі 17068; код храма — 27327 .

Гісторыя left|Зыгмунт Фогель. Касцёл місіянераў|thumb Фундаваны ў 1685 годзе біскупам А. Катовічам. У 1687 годзе жонка віленскага ваяводы К. Радзівіл пабудавала капліцу. Касцёл заснаваны ў 1695 годзе інфлянцкім войскім Я. Т. Плятэрам з жонкай Аляксандрай, падтрымаў фундацыю новагародскі кашталян Антоній Навасельскі. Касцёл асвячоны ў 1730 годзе пад тытулам Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У 1750—1754 гадах І. К. Глаўбіц выканаў праект рэканструкцыі фасадаў у формах віленскага барока, рэалізаваны ў 1755—1756 гадах.

У 1844 годзе касцёл быў зачынены і парафія яго была прыпісана да касцёла Святых Янаў. Разны драўляны алтар і амбон былі перавезены ў касцёл у Эйшышках. У 1859 годзе (паводле іншых звестак у 1860 годзе) храм быў адноўлены, прыведзены ў належны выгляд за сродкі прыватных асоб (рамонтнымі работамі кіраваў архітэктар Ян Вішнеўскі, у дэкарыраванні касцёла ўдзельнічаў кракаўскі мастак Канстанцін Маераноўскі) і ў 1862 годзе зноў адкрыты для богаслужэння. Касцёл служыў пахавальняй сямейства Плятэраў.

Кляштар быў зачынены ў 1865 годзе. Яго будынак быў адведзены пад сховішча фондаў Літоўскага нацыянальнага музея. 3 19 мая 1993 года касцёл належыць Віленскай арцыбіскупскай курыі; часова будынкам працягвае карыстацца Літоўскі нацыянальны музей.

Архітэктура Найбольш блізкі аналаг сярод работ архітэктара — вежы і шчыты полацкай Сафіі. Адтуль жа, відаць, паходзіць своеасаблівая 5-нефавасць віленскага касцёла — да традыцыйных 3 нефаў дабудаваны 2 пары капліц. У інтэр’еры 7 скульптурных алтароў сярэдзіны 18 ст., мемарыяльныя помнікі Міхала, Кацярыны і Рафала Яленскіх. Ансамбль кляштара складаецца з 4 будынкаў, якія прылягаюць да вуглоў і прэсбітэрыя касцёла і ў асноўным сфарміраваўся ў 1739—1751 (найбольш ранні — двор Сангушкаў сярэдзіны 17 ст.). У 1745 годзе смаленскі біскуп Б. Гасеўскі фундаваў шпіталь з капліцай Св. Альжбеты.

Літаратура

Спасылкі

Касцёл Унебаўзяцця Гасподняга (місіянераў) Vilniaus buvęs misijonierių vienuolynas ir Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia bei buvęs šaričių vienuolynas

Катэгорыя:Збудаванні Вільні ў стылі віленскага барока Катэгорыя:Касцёлы Вільні Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Іагана Глаўбіца Катэгорыя:Місіянерскія кляштары Катэгорыя:Касцёлы Віленскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Кляштары Літвы