Іфіда (Coenonympha glycerion) — від дзённых матылькоў з сямейства Асамітніцы.

Відавы эпітэт звязаны са  — салодкі.

Апісанне Даўжыня пярэдняга  ад 15-17 (самцы) да 16-19 ммМоргун Д. В., Довгайло К. Е., Рубин Н. И., Солодовников И. А., Плющ И. Г. Дневные бабочки (Hesperioidea и Papilionoidea, Lepidoptera) Восточной Европы. CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». — Минск, Киев, М.: 2005. (самкі). Пярэдняе крыло зверху цёмнае, у цэнтральнай вобласці іржава-карычневае, з шырокім карычнева-бурым зацямненнем па вонкавым краі. Задняе крыло зверху карычнева-бурае, аднастайна афарбаванае па ўсёй паверхні, часам з 1-3 дробнымі вочкавымі плямкамі. У анальнай палове вонкавага краю праходзіць больш-менш прыкметная вузкая вохрыстая рыска. Ніжні бок пярэдняга крыла светлы, вохрыста-карычневы, з шырокай белавата-шэрай расплывістай аблямоўкай па вонкавым краі, задняга крыла — карычнева-шэры з 1-2 чыста белымі плямамі няправільнай формы і 5-6 дробнымі вочкавымі плямамі, цэнтрыраванымі бліскучымі лускавінкамі; па краі праходзіць вельмі тонкая, матава бліскучая лінія. Палавы марфізм у знешнасці выяўлены вельмі слаба, самка буйней, малюнак, асабліва на ніжнім баку задняга крыла, развіты мацней, вочкавыя плямы буйней, выразней.

Распаўсюджанне Еўропа, Азія (ад Урала праз Сібір і Далёкі Усход да Японіі). Адсутнічае ў Скандынавіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Бельгіі, Нідэрландах і Партугаліі.

Матылі насяляюць лясны пояс раўніннай часткі Усходняй Еўропы і Карпат, на ўсход даходзячы да Сярэдняга і Паўднёвага Урала. Паўднёвая мяжа глабальнага арэала намінатыўнага падвіда праходзіць па паўночнай частцы лесастэпавай зоны Малдовы і Украіны. У Расіі найбольш паўднёвыя знаходкі віду вядомыя з далін Дона і сярэдняй Волгі. На поўначы арэал дасягае поўдня Карэліі.

Матылькі сустракаюцца на , палянах, лясных прасеках і высечках,  дарог у змешаных і шыракалістых лясах і рэдкалессях. На поўначы жыве па забалочаных лугах. У Карпатах від звычайна не падымаецца вышэй за 1000 м над узр. м. На Каўказе і ў Закаўказзі сустракаецца ў лясных і лесастэпавых біятопах, на вышынях ад 800 да 2000 метраў над узроўнем мора. У Сібіры матылі жывуць у  і барах, сярод лясных лугоў ў рачных далінах, у гарах — звычайна на адкрытых біятопах, астэпненых прырэчных схілах, на вышыні да 2300 метраў над узроўнем мора. У Забайкаллі від прымеркаваны да лістоўнічнага лесастэпу, але найбольш часта сустракаецца ў забалочаных рэдкастойных  па горных далінах. Для Прыамур’я і Прымор’я тыповым месцам пражывання віду з’яўляюцца тарфяныя балоты з лістоўніцай.

Біялогія Развіваецца ў адным пакаленні за год. Час лёту матылькоў доўжыцца з пачатку чэрвеня (у лесастэпе і ў Карпатах з канца мая) па жнівень. Матылі кормяцца на кветках розных травяністых раслін, як тое , , , , , , , , .

Самкі адкладаюць яйкі адзінкава на кармавыя расліны вусеняў. Яйка бледна-памяранцавае, шарападобнае, з сеткаватай скульптурай. Вусень развіваецца са жніўня па май, зімуе на малодшых узростах. Вусень апошняга ўзросту — зялёнага колеру, з не выяўленымі тонкімі падоўжнымі жаўтлявымі палосамі і цёмна-зялёнай лініяй уздоўж спіны, пакрыты рэдкімі валасінкамі. На канцы цела два жаўтлявых вострыя. Кармавыя расліны — трава родаў ,  і , , , і іншыя віды роду , , , .

Кукалка зялёнага колеру, з больш цёмнай паласой уздоўж задняга боку брушных сегментаў, часам з цёмным аблямаваннем зародкаў крылье; на грудзях прыкметны грудок. Кукалка размяшчаецца на сцябле травы. Стадыя кукалкі доўжыцца 10-12 дзён.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Аксамітніцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі