Лельчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — гарадскі пасёлак Лельчыцы.

Геаграфія

Лельчыцкі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Гомельскай вобласці. Тэрыторыя раёна пераважна раўнінная. Многа балотаў і забалочаных участкаў. Трапляюцца невялікія пясчаныя ўзгоркі і дзюны. Цэнтральная і ўсходняя часткі ўзвышаныя. На паўднёвым усходзе яго знаходзяцца адгалінаванні Оўруцкага кража. Вышэйшы пункт кража - 161 м - знаходзіцца побач з урочышчам Хацішчын каля Глушкавічаў.

Карысныя выкапні: торф, пясок, гліна, радовішча будаўнічага каменю.

Пераважаюць шыракаліста-хваёвыя лясы, трапляюцца дубова-грабовыя, хваёва-дубовыя, альховыя, альхова-грабавыя, радзей дубовыя. У межах раёна частка нацыянальнага парка «Прыпяцкі».

Радыеактыўнае забруджанне Пасля катастрофы на ЧАЭС частка тэрыторыі раёна адышла ў зону адсялення. На працягу 1986-1999 гадоў з раёна адселена каля 650 чалавек. Поўнасцю адселяна вёска Воранава. Адсяліліся таксама жыхары вёсак Восаў, Грабяні, Калініна, Лохніца, Мяхач.

Гісторыя

17 ліпеня 1924 г. у выніку тэрытарыяльнага адміністравання замест скасаваных Лельчыцкай і Буйнавіцкай воласцяў Мазырскага павета ствараецца Лельчыцкі раён у складзе Мазырскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Лельчыцы. З 26 кастрычніка 1930 г. (пад час скасавання Мазырскай акругі) раён быў рэспубліканскага падпарадкавання, а з 21 чэрвеня 1935 г. зноў у складзе адноўленай Мазырскай акругі (пагранічнай); з 20 лютага 1938 г. — у складзе Палескай вобласці.

Пад час нямецкай акупацыі з 1 верасня 1941 г. да вызвалення 23 студзеня 1944 г. тэрыторыя Лельчыцкага раёна у складзе генеральнай акругі Жытомір была далучана да рэйхскамісарыяту Украіны з цэнтрам усёй акупацыйнай адміністрацыі у Роўна. У Лельчыцах знаходзіўся ваенна-адміністрацыйны цэнтр абласнога камісарыяту на чале з гебітскамісарам пад аховай буйной камендатуры жандармерыі і батальёна паліцыі. З мясцовых жыхароў ствараліся ўправы на чале са старшынямі. У вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

У сувязі са скасаваннем Палескай вобласці з 8 студзеня 1954 г. раён уваходзіць у склад узбуйненнай Гомельскай вобласці.

16 ліпеня 1954 г. з Тураўскага раёна ў склад Лельчыцкага раёна перададзена вёска СалагубаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 17 красавіка 1962 г. да Лельчыцкага раёна далучаецца тэрыторыя Букчанскага, Дзяржынскага і Тонежскага сельсаветаў ліквідаванага Тураўскага раёна.

25 снежня 1962 г. Лельчыцкі раён ліквідуецца, а яго тэрыторыя раёна ў складзе 13 сельсаветаў была перададзена ў склад Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 6 студзеня 1965 г. Лельчыцкі раён аднаўляецца.

З 1930 г. выдаваўся раз у пяцідзёнку на беларускай мове орган Лельчыцкага РК КП(б)Б, райвыканкама і райпрафсавета — газета «Калгасьнік на варце». У студзені 1945 г. узнавілася выданне «воргана Лельчыцкага РК КП(б)Б і Райсавета дэпутатаў працоўных» раённай газеты «Па сталінскаму шляху». Да сакавіка 1946 г. газета выходзіла фарматам А4 па-руску («По сталинскому пути»), а потым фарматам А3 па-беларуску. З 28 чэрвеня 1956 г. газета выходзць пад назвай «Совецкае Палессе».

1 красавіка 1965 г. пачалося выданне газеты «Светлае жыццё» — органа Лельчыцкага райкама КП Беларусі і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных. Яна пачала дастаўляцца і тым падпісчыкам, якія раней выпісалі мазырскую газету «Камуніст Палесся».

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Лельчыцкі раён і пасёлак Лельчыцы, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Лельчыцкі раён.

Сельскія Саветы

20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Замошскі, Картыніцкі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Сініцка-Польскі і Стадоліцкі. 16 ліпеня 1954 г. Сініцкапольскі сельсавет скасоўваеццаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 снежня 1959 г. Лельчыцкі сельскі савет пераймяноўваецца ў Дуброўскі, утвараецца Маркоўскі (шляхам аб’яднання Картыніцкага і Бараўскога сельсаветаў). 17 красавіка 1962 г. у склад раёна уваходзяць Букчанскі, Дзяржынскі і Тонежскі сельсаветы ліквідаванага Тураўскага раёна. 25 снежня 1962 г. Лельчыцкі раён падчас узбуйнення раёнаў скасоўваецца, г. п. Лельчыцы і ўсе сельсаветы перададзены ў склад Мазырскага раёна. 6 студзеня 1965 года Лельчыцкі раён адноўлены з тым жа самым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. 1 ліпеня 1965 года зноў створаны Лельчыцкі сельсавет. 28 красавіка 1988 года Замошскі сельсавет перайменаваны ў Ударненскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ударная, Маркоўскі сельсавет — у Бараўскі з цэнтрам у вёсцы Баравое. 12 лістапада 2013 года скасаваны Астражанскі і Грабянёўскі сельсаветыРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области .

Населеныя пункты

1924 г. — 147 населеных пунктаў.

1 студзеня 1964 г. у межах скасаванага Лельчыцкага раёна на тэрыторыі 2,4 тыс. кв. км налічвалася 69 населеных пунктаў. Іншая крыніца сведчыць, што згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Беларускай ССР на тэрыторыі былога Лельчыцкага раёна ў складзе 13 с/с існавалі 74 населеныя пункты: Буйнавіцкі (14), Букчанскі (3), Глушкевіцкі (1), Грабянёўскі (10), Дзяржынскі (1), Дуброўскі (13), Замошскі (7), Маркоўскі (2), Мілашэвіцкі (2), Астражанскі (6), Сіманіцкі (5), Стадоліцкі (3) і Тонежскі (7).

Паводле перапісу 17 студзеня 1979 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 38,7 тыс. чалавек, у т. л. у райцэнтры — 6,6 тыс. чалавек.

Паводле перапісу 12 студзеня 1989 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 33,8 тыс. чалавек, у т. л. у гарпасёлку Лельчыцы — 8,6 тыс. чалавек.

Паводле перапісу 16-23 лютага 1999 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 31913 чалавек, у т. л. 15166 мужчын (47,5 %) і 16747 жанчын (52,5 %), 7714 працуюць (34 %), 4856 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў (22 %), 7729 пенсіянераў (34 % — кожны трэці сельскі жыхар). Насельніцтва раённага цэнтра — гарпасёлка Лельчыцы дасягнула лічбы 9691. Усяго ў 74 населеных пунктах 14 сельсаветаў раёна налічвалася 8841 гаспадарка.

Ганаровыя грамадзяне

Васіль Цімафеевіч Семяновіч Марыя Васільеўна Курдо Павел Ігнатавіч Канопліч Мікалай Пятровіч Казлоў Сцяпан Іванавіч Тарасевіч Сямён Ігнатавіч Мялешка Мікалай Цітавіч Бабуркін Іван Мікітавіч Марціновіч Пётр Адамавіч Юніцкі Міхаіл Пятровіч Васілеўскі Таццяна Парфір'еўна Відура Паліна Іванаўна Катлярчук Яраслаў Андрэевіч Яворскі Валянціна Харытонаўна Чыкіда Іван Нілавіч Зубрэй Міхаіл Пятровіч Сыдзько Рыгор Пятровіч Коблаў Фёдар Іванавіч Вінакураў Трафім Антонавіч Суржэнка Мацвей Данілавіч Некрашэвіч Кірыл Якаўлевіч Сафонаў Мікалай Аляксеевіч Дашкевіч Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі Уладзімір Анісімавіч Мірановіч Валянцін Пятровіч Буткоўскі Мікалай Іванавіч Варановіч Пётр Фёдаравіч Назарчук Паліна Міхайлаўна Клюева Адам Пятровіч Алесіч

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606с.: іл. Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.

Спасылкі Лельчицкий районный исполнительный комитет (официальный сайт) Лельчыцкі раён на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1965 годзе