Аляксандр Слізень ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Рыгора, падсудка ашмянскага. Стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву (1610 і 1620 гады).

Сям’я У шлюбе з Кацярынай Стахоўскай меў сына Аляксандра Казіміра, падстолія ашмянскага.

Літаратура Віцько Д. В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII—XVIII стст. з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561—1649 гг. (са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. — Мн., 2009. — С. 62-88.

Аляксандр Катэгорыя:Стольнікі ашмянскія Катэгорыя:Старосты мядзельскія Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай