Вазнычы () — вёска ў Оўруцкім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Славэчанскай вясковай абшчыны.
Этналінгвістычныя даследаванні Вёска Вазнычы ўжо цікавіла савецкую акадэмічную навуку (МДУ, Інстытут славяназнаўства).
Так, у ліпені 1981 года ў вёсцы Вазнычы ўжо знаходзілася група студэнтаў і выпускнікоў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава пад кіраўніцтвам Н. Г. Паўлавай. Студэнты сабралі тэксты, жніўныя песні, замовы, духоўны верш пра цмокаў, сны. Матэрыялы гэтай экспедыцыі ў далейшым выкарыстоўвалі іншыя навукоўцы для сваіх даследаванняў, у тым ліку і праўнук вялікага рускага пісьменніка Л. М. Талстога — акадэмік Талстой Мікіта Ільіч. Іх працы друкаваліся выдавецтвам «Навука» ў навуковых серыях Інстытута славяназнаўства Акадэміі Навук СССР (РАН): «Славяноведение», «Славянский и балканский фольклор», «Славянское и балканское языкознание». Шмат прац выйшла ў маскоўскіх выдавецтвах «Ладомир», «Индрик», «Рукописные памятники Древней Руси». Вось некаторыя з іх: Народная демонология Полесья: Публикации текстов в записях 80-90-х годов XX века. Т. I, Т. II / Составители: Л. Е. Виноградова, О. Є. Левкієвська. Белова О. В. « Народная Библия»: Восточнославянские этиологические легенды. Публикация текстов. М., Индрик, 2004. Толстая С. М. «Полесский народный календарь». М., Индрик, 2005. Кабакова Г. И. «Антропология женского тела в славянской традиции». М., Ладомир, 2001. Агапкина Т. А. «Этнографические связи календарных песен: встреча весны в обрядах и фольклоре восточных славян». М., Индрик, 2000. Агапкина Т. А. «Мифопоэтические основы славянского народного календаря: весенне-летний цикл». М., Индрик, 2002. Топорков А. Л. «Секс и эротика в русской традиционной культуре». М., Ладомир, 1996. Гура А. В. «Символика животных в славянской народной традиции». М., Индрик, 1997. Агапкина Т. А. , Левкиевская Е. Е. «Полесские заговоры в записях, 1970-1990-х гг.» М., Индрик, 2003.
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Оўруцкага раёна