«Flame Is Burning» () — песня расійскай спявачкі Юліі Самойлавай. Яна павінна была прадставіць Расію на Еўрабачанні-2017, якое адбылося ва ўкраінскай сталіцы Кіеве.
13 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны анансавала магчымую забарону на ўезд Самойлавай за візіт у Крым у 2015 годзе праз расійскую мяжу, што забаронена ўкраінскім заканадаўствам.Ukraine investigates Russia’s newly chosen Eurovision candidate, Deutsche Welle (13 March 2017) Дзяржаўны вяшчальнік Першы канал анансаваў 13 красавіка 2017 года свой няўдзел у конкурсе.
Кампазіцыя Песня пра надзею, якая ніколі не памрэ, як полымя гарыць у цемры. Ключ сі мінор (але ён сканчаецца мажорным акордам) і тэмп складае каля 73 удараў у хвіліну.
Музычнае відэа Адзінае «афіцыйнае відэа» песні паказвае спявачку на сцэне, якая спявае ў прамым эфіры тэлеканала «Расія-1». Яно было загружана на YouTube з афіцыйнага канала Еўрабачання.
Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2017 Катэгорыя:Песні 2017 года Катэгорыя:Сінглы 2017 года