Лукаў ці Лукіў () — пасёлак гарадскога тыпу ў Турыйскім раёне Валынскай вобласці Украіны. Уваходзіць у Спіс гістарычных населеных месцаў Украіны.
Геаграфія Мястэчка размешчана на тэрыторыі фізіка-геаграфічнага краю «Валынскае Палессе» ў хвойна-шыракалістнай фізіка-геаграфічнай зоне змешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палессем і якая з'яўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.
Размешчана на поўначы Турыйскага раёна, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Валынскай вобласці на паўночным захадзе Украіны. Мястэчка знаходзіцца на адлегласці каля 40 км ад мяжы з Польшчай і прыкладна за 46 км ад мяжы з Беларуссю.
Да міжнароднай аўтамагістралі E373 Варшава - Люблін - Ковель - Сарны - Кіеў ад мястэчка 2 км. Чыгуначныя перавозкі ажыццяўляюцца праз станцыю Мацеіў, адлегласць да якой складае 2 км.
Інфраструктура агульнаадукацыйная сярэдняя школа дзіцячы садок дом культуры 2 бібліятэкі бальніца супрацьсухотная бальніца аддзяленне сувязі 22 прыватных гандлёвых ўстановы
Гісторыя У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе - у складзе Ковельскага павета Валынскай губерні Расійскай імперыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў. У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (). Падчас Другой сусветнай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў ().
У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасенняводчая станцыя, вучэльня механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазавода, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдняя школа, дзве бальніцы, дом культуры і дзве бібліятэкі. У студзені 1989 года колькасць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Турыйскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1537 годзе