The Road Dogs (на слэнгу "Блізкія Сябры", даслоўна "Дарожныя сабакі") — гурт з Беларусі, які выконвае музыку ў стылі блюз-рок.The Road Dogs: "Калі музыка становіцца працай, то гэта бяда!"

Гісторыя Гурт The Road Dogs быў заснаваны ў 2007 годзе ў Мінску і першапачаткова арыентаваўся на блюз-рок 1970-х гадоў. У далейшым стыль быў пашыраны да сучаснага блюзу і на сёння ўяўляе з сябе сплаў традыцый каранёвага блюзу, паўднёвага року, фанку, соўлу і госпелу.

У вытокаў гурта стаяць два бяссменыя лідары - гітарыст Вадзім Галіулін і вакаліст-гітарыст Сяргей Скляраў. Пазней да іх далучыліся бубнач Максім Марчанка і бас-гітарыст Мікалай Валынец. У такім складзе адбыўся першы выступ гурта 9 літаспала 2008 года на 3-м Міжанродным Фестывалі "Мінск блюз". З 2012 па 2016 год уключна з гуртом супрацоўнічаў гітарыст і аранжыроўшчык Георгій Станкевіч. першы альбом пад назвай "№1" быў запісаны ў 2013 годзе на студыі Maple Tree і выпушчаны фірмай Vigma. На самую вядомую песню "Волк" быў зняты кліп, сродкі на які былі сабраныя праз краўдфандынг-пляцоўку ULEJ. У арыгінальным складзе гурт праіснаваў да 2013 года, калі на змену Мікалаю Валынцу прыйшлоў бас-гітарыст Яўген Сцяпанаў.

Гурт мае за плячыма дзесяцігадовы досвед канцэртнай дзейнасці і актыўна выступае ў клубах, на вялікіх сцэнах, міжнародных блюзавых фестывалях (Suwałki Blues Festival, Nišville Jazz Festival, Blues Express) у Польшчы, Грузіі, Сербіі, Чэхіі, Беларусі і Расіі.

Склад

Цяперашні склад гурта Сяргей Скляраў7 адкрыццяў Склярава  — вакал, гітара (2007 - наш час) Вадзім Галіулін — гітара, бэк-вакал, вакал (2007 - наш час) Максім МарчанкаСтудия Evolution — этнічныя бубны ў Мінску — бубны, перкусія (2007 - лістапад 2014, май 2015 - наш час) Яўген Сцяпанаў — бас-гітара (лістапад 2013 - наш час)

Іншыя ўдзельнікі гурта Юрый Аляшаў — бас-гітара (лістапад 2007 - студзень 2008) Мікалай Валынец — бас-гітара (студзень 2008 - лістапад 2013, канцэрты, туры) Георгій Станкевіч — гітара, бэк-вакал, вакал (2012 - 2016) Святаслаў Чарнуха — бубны (лістапад 2014 - май 2015, канцэрты, туры) Кірыл Шэвандо — бубны, перкусія (канцэрты, туры)

Удзельнікі гурта па гадах

Інструменты

Унікальныя інструменты

Музыканты выкарыстоўваюць імянныя інструменты ручной працыThe Road Dogs запісваюць новы альбом на імянных гітарах SVET Guitars беларускага гітарнага майстра Андрэя Школіка: Roadcaster "The Road Dogs" Special Classic Tele "The Road Dogs" Special

Прадстаўнікі брэндаў Вадзім Галіулін і Сяргей Скляраў з'яўляюцца афіцыйнымі эндорсерамі вытворцы гітар Cort Guitars ў Беларусі.Новыя эндорсеры Cort ў Беларусі!

Дыскаграфія

Альбомы Год Назва Фарматы выдання Выдавец Дызайн 2013 The Road Dogs №1CD, Apple Music, Spotify Deezer Yandex Music Vigma 2019 Circle Of BluesCD, Apple Music , Spotify Deezer Yandex Music Flower Records 2025 Chicken Legs And Human RaceApple Music, Spotify Deezer Yandex Music MAQ Records

Зборнікі Год Назва Фарматы выдання Выдавец 2014 Паэты жывуць у песьняхПаэты жывуць у песьнях SoundCloud Арт Сядзіба

Відэа , сродкіСтань удзельнікам першага кліпа гурта THE ROAD DOGS! на які былі сабраныя праз краўдфандынг-пляцоўку ULEJ

Фестывалі

2008 — 3rd Minsk Blues Festival (Minsk, BY) 2009 — 4th International Blues Festival (Minsk, BY)Мінск Блюз 2009 2012 — Suwałki Blues Festival (Suwałki, PL) 2013 — The Beatles Shabli (Shabli, BY)The Beatles Shabli 2013 2015 — Blues Aperitiv (Šumperk, CZ)Blues Aperitiv 2015 2015 — Blues Before Christmas (Minsk, BY) 2016 — Blues Express XXIV (Zakrzewo, PL)Blues Express 2016 2017 — Гарадскі фестываль "Блюз. Лето"Гарадскі фестываль "Блюз. Лето" 2017 2017 — Магутны Фэст I (Braslav, BY)Магутны Фэст 2017 — Blues Express XXV (Zakrzewo, PL)Blues Express 2017 2018 — Suzdal Blues-Bike Festival X (Suzdal, RU)Suzdal Blues-Bike Festival 2018 2018 — Магутны Фэст II (Braslav, BY) 2018 — Nišville Jazz Festival (Niš, SRB)Nišville Jazz Festival 2018 (Air Stage) 2018 — Sairme Blues Summit (Sairme, GE)Гурт The Road Dogs з Мінска выступіць у Грузіі 2018 — Ochota Blues Festival (Warsawa, PL)Ochota Blues Festival 2018 2019 — Gdynia Blues Festival (Gdynia, PL) 2019 — Suzdal Blues-Bike Festival XI (Suzdal, RU)Suzdal Blues-Bike Festival 2019 2019 — Blues Express XXVII (Zakrzewo, PL)Blues Express 2019 2019 — Podlaski Maraton Bluesowy 2019 (Bialystok, PL) 2023 — Lucky Cruisers Weekend 2023 (Pasohlávky, CZ)

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2007 годзе