Тамара Гардзееўна Зіме́нка () — вучоны ў галіне мікрабіялогіі глеб, доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзілася ў . У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе паступіла ў аспірантуру Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР і праходзіла навучанне ў Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР у Маскве пад кіраўніцтвам акадэміка Я. М. Мішусціна. З 1956 года працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микрофлора торфяно-бо лотных почв массива Птичь Белорусской ССР». З 1973 года кіраўнік тэматычнай групы Інстытута мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР. У 1977 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Микробиологические процессы в торфяно-болотных почвах Белоруссии в связи с их осушительной мелиорацией». З 1982 года Т. Г. Зіменка на пасадзе загадчыка лабараторыяй мікрабіялогіі глеб.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 200 навуковых прац, 2 манаграфій, навукова-папулярных брашур. Сааўтар патэнтаў «Штамм бактерий Psеudоmоnas metnulica, используемый для очистки сточных вод от метанола», «Штамм бактерий Lactobacillus рlantarum, обладающий нитратредуктазной активностью и используемый при силосовании кормов»База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы.

Сярод апублікаванага: Микробиологические процессы в мелиорированных торфяниках Белоруссии и их направленное регулирование. — Мн., 1977. Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. — Мн., 1983. (у сааўтарстве) Невидимые санитары биосферы / Т. Г. Зименко, А. С. Самсонова — Минск: Наука и техника, 1984. — 80 с. ил. Пути сохранения плодородия торфяно-болотных почв / Т. Г. Зименко, Н. В. Гаврилкина, А. Г. Мисник — Минск: БелНИИНТИ, 1991.

Літаратура  — С. 69.

Спасылкі Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск: БГУ, 2011. — С. 173. — 327 с. : ил. ISBN 978-985-518-517-9. // Сайт біялагічнага факультэта БДУ Зименко, Тамара Гордеевна (доктор биологических наук; род. 1929) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі