Сяргей Міхайлавіч Міронаў (; нар. , Пушкін, РСФСР, СССР) — расійскі палітык. Кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі VII склікання з 5 кастрычніка 2016 года.
Дэпутат Дзяржаўнай думы VI склікання і VII склікання, кіраўнік фракцыі партыі «Справядлівая Расія» ў Дзяржаўнай думе, старшыня савета Палаты дэпутатаў партыі «Справядлівая Расія» — член бюро прэзідыума Цэнтральнага савета партыі (2011—2013).
Раней — дэпутат Дзяржаўнай думы V склікання (2007—2011). Старшыня Савета Федэрацыі (2001—2011), дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга (1994—2001). Старшыня партыі «Справядлівая Расія» у 2006—2011 і з 27 кастрычніка 2013 года, раней — старшыня Расійскай партыі Жыцця.
Выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта РФ у 2004 і 2012 гадах і абодва разы займаў апошняе месца.
Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VII склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Члены «Справядлівай Расіі» Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Старшыні Савета Федэрацыі Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Махачкалы