Турнэ́ (), Дорнік (, ) — горад на захадзе Бельгіі, у правінцыі Эно. Насельніцтва каля 70,0 тыс. чал. (2015). Размешчаны на р. Шэльда, каля граніцы з Францыяй. Транспартны вузел. Рачны порт. Франкамоўны Турнэ ўваходзіць у склад франка-бельгійскай агламерацыі Вялікі Ліль.
Гісторыя thumb|злева|Раманская царква Сен-Брыс, у якой была знойдзена грабніца Хільдэрыка. Вядомы з рымскіх часоў як Турыс-Нервіёрум (), ці Тарнак (). У першай палове V ст. заваяваны салічнымі франкамі, адна з рэзідэнцый Меравінгаў. Каля 466 г. тут нарадзіўся Хлодвіг I. Грабніца яго бацькі Хільдэрыка была выпадкова адкрыта ў адной з цэркваў у 1653 г.
З пачатку VI ст. цэнтр біскупства. У сярэдзіне IX—XII стст. пад уладай графаў Фландрыі, затым у складзе французскага каралеўскага дамена. Атрымаў гарадскую хартыю ад Філіпа II Аўгуста. У 1513—1518 гадах захоплены англійскім каралём Генрыхам VIII, у 1521 годзе — імператарам Карлам V і ўключаны ў склад Нідэрландаў.
З 1543 года ў Турнэ пачаў распаўсюджвацца кальвінізм, і у час Нідэрландскай рэвалюцыі гараджане цвёрда трымалі бок паўстанцаў. Калі княгіня Крысціна дэ Лялен зачынілася ў горадзе ад іспанцаў, ён быў абложаны і ўзяты сіламі Алесандра Фарнезэ. Французы не раз прадпрымалі спробы вярнуць сабе Турнэ. У 1667 г. Людовік XIV заняў горад і даручыў Вабану ўмацаваць яго на выпадак аблогі.
Паводле ўмоў Утрэхцкага міру 1713 года перайшоў да аўстрыйскіх Габсбургаў. Турнэ зноў быў заняты французамі з 1745 па 1748 і з 1794 па 1814 гг. Пазней у складзе Нідэрландскага каралеўства 1815—1830, затым у незалежным дзяржаве Бельгія.
Адукацыя
(1756). Вышэйшая школа мастацтваў (1878).
Культура
Некалькі музеяў (у т.л. , , лялечнага мастацтва, ). Міжнародны фальклорны фестываль і інш.
Эканоміка Важны цэнтр турызму. Лёгкая (у т.л. тэкстыльная), харчовая, паліграфічная прамысловасць, металаапрацоўка, выпуск будматэрыялаў.
Славутасці
Стары горад, акружаны рэшткамі сцен (13 ст., 1667, 1814; з 1860 заменены кольцам бульвараў), размешчаны на берагах Шэльды, злучаных мастамі, у т.л. (1281—1329, адноўлены ў 1947—1948).
Асноўныя помнікі захаваліся на левым беразе, у т.л. раманска-гатычны кафедральны сабор Нотр-Дам (1110—1223; гатычныя хоры, 1243—1255, і порцік канца XIII стагоддзя; сабор уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны) з пяццю вежамі трансепта, скульптурай парталаў, фрэскамі (усё XII—XIII стст.), вітражамі (кан. 15 ст., 19 ст.), рэнесансным амбонам (1568—1575, К. Флорыс) і рэлікварыямі.
На плошчы — найстарэйшая ў Бельгіі (1187—1188, перабудавана каля 1294, 1392—1394; разам з іншымі званіцамі Бельгіі і Францыі ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны), (1610—1616, арх. К. Рат, адноўлены ў 1884), (канец 12 — пачатак 13 стст., хоры — 13-15 стст.).
Таксама захаваліся: падмуркі і фрагменты сцен антычных пабудоў 1-4 стст., былое (11 ст., зачынена ў 1797; крыпта 12 ст.; будынак — 1763, цяпер Ратуша), цэрквы Сен-Брыс (12 ст.; хоры — 13-15 стст.; заходняя вежа — 1482), (12 ст., хоры перабудаваныя каля 1370), (12-13 стст.; хоры — 1368), Сен-Нікала (канец 12 — пачатак 13 стст.; вежа — каля 1366), Сент-Мары-Мадлен (13-14 стст.), званіца (13 ст.), вежа англійскага караля Генрыха VIII (1515—1518), дамы з другой паловы 12 ст.
Сярод пабудоў 17-20 стст.: (цяпер семінарыя; 17 ст.), шпіталь Нотр-Дам (1758), (1874—1879), Музей вытанчаных мастацтваў (1912—1928, арх. В. Орта).
Вядомыя асобы Хлодвіг I (466—511) — кароль франкаў. Рагір ван дэр Вэйдэн — фламандскі жывапісец (XV стагоддзе). Жуль Жазеф Лефеўр (1834—1912) — французскі салонны мастак.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Бельгіі Катэгорыя:Камуны правінцыі Эно