Холдэн Алвара Раберта (; ), ён жа Жазэ Жылмор () — ангольскі палітык, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Нацыянальнага фронту вызвалення Анголы (ФНЛА).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і баптысцкага прапаведніка з роду кангалезскіх манархаў племя баконга. У двухгадовым узросце пераехаў з сям’ёй з партугальскай Анголы ў сталіцу Бельгійскага Конга Леапольдвіль. У 1940 годзе скончыў баптысцкую місіянерскую школу. Служыў у фінансавых установах бельгійскай каланіяльнай адміністрацыі. У ранняй маладосці прасякнуўся ідэямі нацыянальнага вызвалення баконга, стварэння племяннога каралеўства, кансерватыўнага традыцыяналізму і чорнага расізмуHolden Roberto. POLITICIAN.

У 50-я ўзначаліў Саюз народаў Паўночнай Анголы (СНПА, UPNA), створаны ў 1954 і ў 1958 ператвораны ў Саюз народаў Анголы (СНА, UPA), а таксама наладзіў кантакты з урадамі КНР і КНДР. У 1961 годзе да СНА далучыўся Жонаш Савімбі. Ён займаў у арганізацыі шэраг кіруючых пастоў, аднак палітычныя рознагалоссі і персанальныя амбіцыі стваралі напружанасць у адносінах Савімбі з Раберта.

З пачаткам вайны за незалежнасць заняў пазіцыі праціўнікаў партугальскай каланіяльнай улады. СНА сфармавала ўласныя партызанскія атрады, якія змагаліся з партугальцамі. Байцы Раберта праяўлялі асаблівую жорсткасць у дачыненні да белых партугальскіх пасяленцаў. Пад расправы трапілі і афрыканцы. Дэманстратыўная жорсткасць, аж да прымянення адпаведных племянных рытуалаў, з’яўлялася свядомай палітыкай Раберта ў вайне.

Вясной 1962 года СНА была ператворана ў Нацыянальны фронт вызвалення Анголы (ФНЛА). Менш чым праз месяц былі сфармаваныя ўзброеныя сілы ФНЛА — Армія нацыянальнага вызвалення Анголы (ЭЛНА). Галоўнакамандуючым ЭЛНА таксама стаў Раберта.

Пасля Партугальскай рэвалюцыі 1974 года пачаўся працэс прадастаўлення незалежнасці былым калоніям Партугаліі. У Анголе да працэсу дэкаланізацыі падключыліся тры нацыянальна-вызваленчых руху — ФНЛА, МПЛА і УНІТА. 15 студзеня 1975 яны заключылі паміж сабой і з новым партугальскім урадам пагадненне, якое прадугледжвала стварэнне пераходнага кааліцыйнага ўрада пад кіраўніцтвам Холдэна Раберта (ФНЛА), Агасціна Нета (МПЛА), Жонас Савімбі (УНІТА). Аднак арганізацыяй не ўдалося дамовіцца, што прывяло да шматгадовай грамадзянскай вайны.

Пасля заключэння шэрагу пагадненняў паміж варагуючымі бакамі ў 1991 годзе, Раберта змог стаць легітымным палітыкам у Анголе. Як кандыдат ад ФНЛА Раберта ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 1992 года, якія завяршыліся новай валной гвалту. Ён пацярпеў паразу, атрымаўшы крыху больш за 2% галасоў, аднак стаў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі ад фракцыі ФНЛА. У той час, як УНІТА працягнула партызанскую вайну, ФНЛА ўпісаўся ў палітычную сістэму як «парламенцкая апазіцыя» кіруючай у краіне МПЛА.

У статусе дэпутата Раберта знаходзіўся аж да сваёй смерці ў жніўні 2007 года.

Сям’я Холдэн Раберта быў двойчы жанаты. Скасаванне першага шлюбу і заключэнне другога былі зроблены з палітычных меркаванняў — для жаніцьбы на сваячцы Мабуту Сесе Сека, што змацоўваў палітычны саюз ФНЛА і ЗаіраHolden Roberto Biography. Меў восем сыноў і дзвюх дачок.

Карлітуш Раберта — сын Холдэна Раберта — у 2008 быў абраны дэпутатам парламента Анголы ад ФНЛАFilhos de Savimbi e de Holden desamparados. Катарына і Грэйс — дачкі Раберта — удзельнічалі ва ўнутрыпартыйным канфлікце як суперніцы Лукаса Нгонды Бенга, канфліктавалі з новымі партыйнымі кіраўнікамі з-за доступу да магілы бацькіZaire: Militantes da FNLA impedem filhas de Holden Roberto de o homenagearem .

Асобасныя ацэнкі Ведаючыя Холдэна Раберта людзі ацэньвалі яго як чалавека напышлівага, інтравертнага, адчужанага і цяжкага ў зносінах (гэтыя рысы Раберта супрацьпастаўляліся камунікабельнасці Савімбі). Яго стылёвай асаблівасцю з’яўлялася пастаяннае нашэнне чорных акуляр, якія стваралі злавесны імідж.

Спасылкі Chris Dempster, Fire Power (first hand account of foreign mercenaries fighting on the side of the FNLA)

Катэгорыя:Палітыкі Анголы