Сіно́п () — горад на поўначы Турцыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва 39,2 тыс. чал. (2014). Размешчаны на перашыйку, які злучае мыс Базтэпэ з мацерыковай часткай Анатоліі, на беразе Сінопскага заліва Чорнага мора. Марскі порт. Аэрапорт.

Клімат Клімат Сінопа — акіянічны (Cfb паводле класіфікацыі клімату Кёпена).

Лета ў горадзе цёплае і вільготнае з сярэдняй дзённай тэмпературай +26 °C, якая, аднак, досыць рэдка перавышае +30 °C. Найбольш высокая тэмпература была зарэгістравана ў Сінопе 6 ліпеня 2000 года і склала +34,4 °C. Зімы ў горадзе халаднаватыя і вільготныя з сярэдняй тэмпературай каля +7 °C. Самая нізкая тэмпература была зарэгістравана 21 лютага 1985 года і склала −7,5 °C.

Гісторыя

Сінопа () заснавана ў 8 ст. да н.э. як калонія горада Мілет на паўднёвым беразе Понта Эўксінскага, на паўвостраве Пафлагонскага ўзбярэжжа, на ўсход ад мыса . Калонія была заснавана, паводле падання, спадарожнікам Ясона Аўтолікам, які меў тут храм і аракул. У 665 годзе разбураны кімерыйцамі, у 631 адноўлены.

Дзякуючы зручнаму размяшчэнню і дзвюм гаванямСтрабон. Геаграфія. XII, з. 545 Сіноп неўзабаве стаў багатым гандлёвым горадам, вобласць якога распасціралася да ракі Галіса. На 7-6 стст. да н.э. прыпаў росквіт Сінопа як поліса, які чаканіў уласную манету, заснаваў некалькі калоній і кантраляваў гандаль на Чорным моры. Сіноп стаў метраполіяй чарнаморскіх гарадоў Катыёры (у вобласці Тыбарэнаў), Трапезунта, Кераса, Хойрада, Лікаста (), Гармены, Керасунта і іншых. Каля 436 года да н.э. вядомы тыран Тымесілей ()Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл. 20.

Да 4 ст. да н.э. знаходзіўся ў залежнасці ад дзяржавы Ахеменідаў. У 2 ст. да н.э. сталіца Пантыйскага царства. Дасягнуў росквіту пры пантыйскім цары Мітрыдаце VI Еўпатары, які тут нарадзіўся і быў выхаваны, а пасля зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй.

Учас трэцяй Мітрыдатавай вайны тут закрыўся Клеахар, які стаў тыранам горада, але пасля зацятай абароны горад быў у 70 годзе да н.э. узяты Лукулам і разрабаваны. Сярод іншых твораў мастацтвы Лукулам былі вывезены тады ў Рым статуі Аўтоліка. У 63 да н.э. увайшоў у склад правінцыі Віфінія і Понт. Як адзін з прадметаў сінопскага гандлю славілася кінавар ().

У 109-113 н.э. кіраваўся рымскім намеснікам Плініем Малодшым. На гэты ж перыяд прыпадае актыўная хрысціянізацыя Сінопа, звязаная з імем Св. Фокі. З канца 4 ст. належаў Візантыі. З утварэннем Трапезундскай імперыі ўвайшоў у яе склад, у 1214 годзе захоплены туркамі-сельджукамі, стаў часткай Канійскага (Румскага) султанату. У пачатку 15 ст. захоплены Цімурам, з сярэдзіны 15 ст. у складзе Асманскай імперыі.

У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў у Сінопскай бухце ў 1853 годзе руская эскадра адмірала П. С. Нахімава знішчыла асманскі флот. У 1919 годзе, пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне, часова перайшоў пад кантроль саюзнікаў. У 1922 годзе ўвайшоў у склад іля Самсун, затым іля Кастаману, у 1924 годзе — самостойнага іля.

Славутасці

Сярод славутасцей: крэпасць (7 ст. да н.э., шматкроць перабудоўвалася) з (1887), храм Серапіса (2 ст. да н.э.), візантыйская (7 ст. н.э.; перабудаваныя рымскія тэрмы), мячэці (1214, перабудавана ў 1268), Феціх-Баба (1353), Са­рай (1374), Мехмет-Ага (1651), (1262), фантан Шэхітлер-Чэсмесі (помнік туркам, які загінулі ў Сінопскай бітве 1853 года). Гістарычная жылая забудова (дом Аслана Тарунлара, пачатак 19 ст., цяпер Этнаграфічны музей, і інш.). .

Культура

(1941). (2007; у яго складзе — некалькі навуко-даследчых цэнтраў).

Эканоміка Харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, шкляныя прадпрыемствы, вытворчасць мыйных сродкаў, розных металічных вырабаў, будматэрыялаў і інш. Рамеснае выробліванне льняных тканін. Дыванаткацтва. Рыбалоўства. Сіноп — гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна (вырошчваецца разлічная гародніна і садавіна, тытунь). Турызм.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Турцыі