Бараўля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года пасёлак) Лясны.
Гісторыя Утвораны 9 жніўня 1979 года ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці з населеных пунктаў Зеленалужскага (11 населеных пунктаў: Баравая, Бараўляны, Валяр’янава, Вярбіцкія, Дроздава, Забалоцце, Копішча, Малінаўка, Уручча, Чарцяж і пасёлак Лясны), Калодзішчанскага (4 населеныя пункты: вёскі Жукаў Луг, Каралёў Стан, Скураты, Слабашчына) і Астрашыцка-Гарадоцкага (3 населеныя пункты: вёскі Курганы, Лескаўка і пасёлак Вопытны) сельсаветаўРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 20 кастрычніка 2011 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак СонечныРешение Минского районного Совета депутатов от 20 октября 2011 г. № 183 Об образовании поселка Сонечный Боровлянского сельсовета .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 25687 чалавек, з іх 77,9 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 63147 чалавек.
Інфраструктура На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 9 устаноў адукацыі і 7 медыцынскіх устаноў: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны) Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў ВАВ імя П.М. Машэрава (агр. Лясны) Паліклініка Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы (в. Бараўляны) Мінскі абласны супрацьсухотны дыспансер (в. Лескаўка) Мінская абласная клінічная бальніца (агр. Лясны) Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца (агр. Лясны) Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (агр. Лясны)
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца аграсядзіба «Бульбашык», а таксама гасцініца для сабак Floston-Dog.
Транспарт Па тэрыторыі сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтадарогі: Мінск — Віцебск , Бараўляны — Лагойск .
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Мн., «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Інфармацыйны сайт «Боровляны»
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе