Гарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарадок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Белеўскага і Пранчэйкаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Пятроўшчынскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Александрова, Бальцары, Біцейкі, Вілуцавічы, Гасцілы, Гердуцішкі, Касталомшчына, Кашына, Копцеўшчына, Кукелі, Пажарышча, Пятроўшчына, Такарэўшчына і Янаўшчына)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. У 1973 годзе скасаваны вёскі Доўцавічы (злілася з вёскай Гарадок), Пяроўшчына (злілася з вёскай Белева), Кашына і Кукелі (зліліся з вёскай Такарэўшчына)Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. У 1974 годзе скасаваны хутары Біцейкі, Касталомшчына, Копцеўшчына, ЯнаўшчынаРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 24 мая 2000 года 7 населеных пунктаў (вёскі Бальцары, Крывенкі, Кухары, Русалішкі, Старынкі, Сысуны і Такарэўшчына) перададзены ў склад Аляхновіцкага сельсавета. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хоўхлаўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1010 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,4 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1047 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе