Авіяўдар па бальніцы ў Кундузе — паветраная атака ВПС ЗША па бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» у горадзе Кундуз (Афганістан) 3 кастрычніка 2015 года.
Перадгісторыя У канцы верасня 2015 года афганскі горад Кундуз быў захоплены баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі Талібан. Неўзабаве Афганская нацыянальная армія, пры садзейнічанні амерыканскіх ваенных, разгарнула аперацыю па вызваленні Кундуза. Да 1 кастрычніка талібаў атрымалася выцесніць у раён Ходжа-Машхад, дзе паўстанцы аказалі рэгулярнай арміі моцны адпор. Для падаўленне супраціву баевікоў было вырашана выкарыстоўваць баявую авіяцыюБольница "Врачей без границ" в Афганистане разрушена при авианалете.
Інцыдэнт На пачатак кастрычніка ў бальніцы арганізацыі «Урачы без межаў» знаходзіліся каля 200 чалавек, у тым ліку медыцынскі персанал.
3 кастрычніка, у 2:10 раніцы, амерыканскі самалёт , з-за памылак армейскага персаналу і збояў апаратурыПентагон: целью удара военных США в Кундузе был объект талибов, па памылцы разбамбаваў будынак бальніцы. Па першапачатковай інфармацыі ад РИА Новости, у выніку авіаналета загінулі тры супрацоўнікі арганізацыі, яшчэ больш за 30 прапалі без вестак. Пазней агенцтвамі Лента.Ру і Reuters было паведамлена аб 42 забітых і 37 параненыхСША наказали 16 военных за бомбежку афганской больницы в 2015г | ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Reuters Пентагон признал ошибкой бомбежку больницы в Афганистане : Конфликты: Мир: Lenta.ru.
Арганізацыя «Урачы без межаў» назвала авіяналёт ваенным злачынствам і запатрабавала міжнароднага незалежнага расследавання. Прэзідэнт ЗША Барак Абама асабіста папрасіў прабачэння па тэлефоне перад прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані Ахмадзаем за здарэннеСМИ: 16 военных США наказаны за авиаудар по больнице в Кундузе .
Расследаванне Міністэрства абароны ЗША, НАТА і ўлады Афганістана пачалі расследаванне абставінаў авіяўдару па бальніцы.
29 красавіка 2016 года Міністэрства абароны ЗША па выніках расследавання наклала дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні да 16 амерыканскіх вайскоўцаўПентагон: за ошибочную атаку на госпиталь «Врачей без границ» наказан генерал США - Газета.Ru | Новости. Аднак ні адзін з вінаватых ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Адзін з афіцэраў быў адхілены ад удзелу ў ваеннай аперацыі ў Афганістане. З іншымі праведзена індывідуальныя гутарка, былі вынесеныя вымовы, дваіх накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі.
Спасылкі Тема «Авиаудар по больнице в Кундузе» на сайте агентства «РИА Новости» Катэгорыя:Вайна ў Афганістане (2001—2021) Катэгорыя:Падзеі 3 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2015 года Катэгорыя:2015 год у Афганістане Катэгорыя:Бамбардзіроўкі