Яўген Зубейка (нар. , Артэміўск, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Айнтрахт» з Эмзела.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам на юнацкім узроўні ў Данецку, пазней вучыўся ў Днепрапятроўску. Першым прафесійным клубам стаў адэскі «Чарнаморац», дзе выступаў з ліпеня 2008 года спачатку за моладзевы склад, а ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» выбыў у Першую лігу, замацаваўся ў асноўнай камандзе, заставаўся ў асноўным складзе і пасля вяртання ў Прэм’ер-лігу, толькі часам прыцягваўся да моладзевых матчаў.
У снежні 2014 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна», аднак за паўгода згуляў усяго ў адным матчы і ў чэрвені 2015 года пакінуў каманду. Вярнуўшыся ва Украіну стаў гуляць за харкаўскі «Металіст», аднак пасля сезона 2015/16 ён быў расфарміраваны, і ў верасні 2016 года абаронца далучыўся да львоўскіх «Карпат». У сезоне 2017/18 зноў гуляў за «Чарнаморац», а ў другой палове 2018 года быў іграком данецкага «Алімпіка».
У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»"Минск" объявил о подписании украинского защитника Зубейко. У складзе «Мінска» стаў асноўным правым абаронцам, толькі часам прапускаў гульні з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў камандуЕвгений Зубейко покинул «Минск».
У студзені 2020 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца»Экс-футболист «Минска» Зубейко стал игроком «Черноморца». Па выніках сезона 2020/21 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка выхадзіў на поле. У ліпені 2021 года перайшоў у мыкалаіўскую «Вікторыю», якая заявілася ў Другую лігу. У лютым 2022 года далучыўся да «Альянс», але так і не згуляў за яго. У ліпені 2022 года перабраўся ў нямецкі «Айнтрахт» з Эмзела.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мыкалаіўка Катэгорыя:Ігракі ФК Альянс Лыпава Далына Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Германіі