Мікіта Татаркоў (нар. , Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца крыварожскага «Крыўбаса».
Клубная кар’ера Выхаванец акадэміі запарожскага «Металурга», выступаў за юнацкую і моладзевую каманды. 6 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Металург» у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца», у хуткім часе стаў трывала з’яўляцца ў першай камандзе. У снежні 2015 года разам з шэрагам іншых ігракоў пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.
У студзені 2016 года падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». У 2016 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, у пачатку сезона 2017/18 часцей заставаўся на лаўцы запасных, але пазней вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2018/19 стаў часцей выхадзіць на замену.
У лютым 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў сакавіку падпісаў з ім кантрактУкраинский полузащитник Татарков стал игроком "Шахтера". У салігорскай камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»"Шахтер" расстался с Татарковым и Козловым.
У кастрычніку 2019 года стаў іграком «Львова»Экс-хавбек "Шахтера" перешел во "Львов". У жніўні 2020 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выйшаў на поле толькі ў адным матчы. У студзені 2021 года перабраўся ў армянскі «Пюнік», а ў ліпені 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад крыварожскага «Крыўбаса».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа