Тара́сава (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчана на захад ад Мінска, на поўнач ад шашы .
Гісторыя Двор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы «за вено». Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, пасля яго смерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладанняў, у т.л. Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.
У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Тарасава і пасёлку Ратамка ў ліпені 1941 — сакавіку 1942 года дзейнічала патрыятычнае падполле.
Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5., да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..
Славутасці
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1997—2001) Георгіеўская царква (1995) Магіла нямецкіх ваеннапалонных Другой сусветнай вайны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ждановіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна