Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі (з 1282), якая трансфармавалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый сталец Габсбургі займалі ў 1438--1806 гадах (з кароткім перапынкам у 1742—1745 гадах).
Гісторыя Імаверным продкам Габсбургаў быў Гунтрам Багаты, граф Брэйсгаў, які жыў у сярэдзіне 10 стагоддзя. Унукам Гунтрама лічыцца Ра́дбат, які збудаваў замак Габсбург і даў пачатак роду гэтага імя.
У 1273 г. Рудольфа Габсбурга абралі імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэты тытул успадкавалі і яго нашчадкі. Ён набыў у сваё ўладанне герцагства Аўстрыю і Штырыю. У XVI ст. Габсбургі падзяліліся на дзве галіны: іспанскую і аўстрыйскую. Імператарская карона захоўвалася аўстрыйскай галіной. Іспанская правячая дынастыя абарвалася ў 1700 годзе, саступіўшы дынастыі Бурбонаў. Аўстрыйская — згасла ў 1780 г., разам са смерцю імператрыцы Марыі Тэрэзіі. Але нашчадкі яе і яе мужа Франца I (вялікага герцага Тасканскага і былога герцага Латарынгіі) перанялі імя Габсбургаў (дакладней — Габсбург-Латарангіў). Унук Марыі Тэрэзіі, апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II у 1804 г. абвясціў сябе першым імператарам новаўтворанай Аўстрыйскай імперыі пад імем Франца I (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыя). Апошнім манархам з дынастыі Габсбургаў быў імператар Аўстра-Венгрыі Карл I, які зрокся ўлады ў 1918 г. Яго сын Ота Габсбург пасля быў дэпутатам Еўрапарламента.
Герцагі Аўстрыйскія
Фрыдрых I (1296—1330) Леапольд I (1290—1326) Альбрэхт II (1298—1358) Рудольф IV (1339—1365) Фрыдрых III (1347—1362) Альбрэхт III (1348—1395) Альбрэхт IV (1377—1404) Леапольд III (1351—1386) Вільгельм (1370—1406) Леапольд IV (1371—1411) Эрнэст I (1377—1424)
Імператары Свяшчэннай рымскай імперыі
Дом Габсбургаў
Рудольф I, правіў у 1273—1291. Альберт I, правіў у 1298—1308. Альберт II, правіў у 1438—1439. Фрыдрых III, правіў у 1440—1493. Максіміліян I, правіў у 1493—1519. Карл V, правіў у 1519—1556. Фердынанд I, правіў у 1556—1564. Максіміліян II, правіў у 1564—1576. Рудольф II, правіў у 1576—1612. Матэус, правіў у 1612—1619. Фердынанд II, правіў у 1619—1637. Фердынанд III, правіў у 1637—1657. Леапольд I, правіў у 1658—1705. Іосіф I, правіў у 1705—1711. Карл VI, правіў у 1711—1740.
Дом Габсбургаў-Латарангіў Франц I Стефан правіў у 1745—1765. Іосіф II правіў у 1765—1790. Леапольд II правіў у 1790—1792. Франц II правіў у 1792—1806.
Аўстрыйскія імператары
Франц I, аўстрыйскі імператар 1804—1835. Фердынанд I аўстрыйскі імператар 1835—1848. Франц Іосіф I, аўстрыйскі імператар 1848—1916. Карл I, аўстрыйскі імператар 1916—1918. Памёр у выгнанні 1922.
Каралі Венгрыі
Альберт I, венгерскі кароль 1437—1439. Уладыслаў Постум, венгерскі кароль 1444—1457. Фердынанд I, венгерскі кароль 1540—1564. Максіміліян I, венгерскі кароль 1564—1576. Рудольф I, венгерскі кароль 1576—1608. Матвей II, венгерскі кароль 1608—1619. Фердынанд II, венгерскі кароль 1619—1637. Фердынанд III, венгерскі кароль 1637—1657. Леапольд I, венгерскі кароль 1657—1705. Іосіф I, венгерскі кароль 1705—1711. Карл III, венгерскі кароль 1711—1740. Марыя Тэрэзія I, венгерская каралева 1740—1780. Іосіф II, венгерскі кароль 1780—1790. Леапольд II, венгерскі кароль 1790—1792. Франц I, венгерскі кароль 1792—1835. Фердынанд IV, венгерскі кароль 1835—1848. Франц Іосіф I, венгерскі кароль 1848—1916. Карл IV, венгерскі кароль 1916—1918.
Каралі Іспаніі
Філіп I, 1506. (кароль Кастыліі) Карл I, 1516—1556. Філіп II, 1556—1598. Філіп III, 1598—1621. Філіп IV, 1621—1665. Карл II, 1665—1700.
Каралі Партугаліі
Філіп I, 1580—1598. Філіп II, 1598—1621. Філіп III, 1621—1640.
Вялікія герцагі Тасканы
Франц Стэфан, 1737—1765. Леапольд I, 1765—1790. Фердынанд III, 1790—1800, 1814—1824. Леапольд II, 1824—1849, 1849—1859. Фердынанд IV, 1859.
Герцагі Мадэны
Франц IV, 1814—1831, 1831—1846. Франц V, 1846—1848, 1849—1859.
Герцагі Пармы
Марыя Луіза, 1814—1847
Гл. таксама
Альбрэхт I Габсбург Сігізмунд Тасканскі
Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыя Швейцарыі