Чынш ( ад — «працэнт») — від грашовай павіннасці за карыстанне зямлёй, даніна грашыма — падатак (даніна, аброк).
У Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім з XIV ст. землеўладальнікі давалі ў карыстанне сялянам зямлю за выплату пэўнай штогадовай сумы грошай, з часам выпрацавалася паняцце чыншавага ўладання або права вечнай і спадчыннай арэнды — чыншавае права. У Расійскай імперыі ў 1886 годзе ўвздзены адмысловы парадак (праз павятовыя па «чыншавых справах прысутнасці») вызначэння «вечнага чыншавага» правы па двух асноўных прыкметах -- бестэрміновае і спадчыннае ўладанне; нязменнасць памераў чыншу. Разам з тым, сельскім (па-за гарадамі і мястэчкамі) «вечным чыншавікам» надавалася права набыць ва ўласнасць прызнаныя за імі чыншавыя зямлі праз выкуп пры садзейнічанні ўрада.
Гл. таксама Асада Чыншавік Бенефіцыі; Феод; Лен; Ландграф; Маркграф
Літаратура «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1914 г., том 38, с. 504. «Свод Законов Российской империи», том IX, Особ. прид., XXV, по продолж. 1890; Гантовер, «О происхождении и сущности вечночиншевого владения» (1884); Рембовский, «История и значение чиншевого владения в запад. крае» (1886); Безобразов, «Сборник узаконения о поземельн. устройстве сельских вечных чиншевиков в губ. Зап. и Белорусск.» (1892). Боровиковский, «Отчёт судьи» (1908).
Катэгорыя:Феадалізм Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім