Ма́залаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мазалава.
Гісторыя Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бараўлянскага і Мікалаёўскага сельсаветаў, у склад сельсавета таксама ўвайшлі 5 населеных пунктаў скасаванага Біцялёўскага сельсавета (Давыдаўка, Лужасна 1-е, Лужасна 2-е, пасёлак чыгуначнай станцыі Лужасна і Лужасна Лес)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. 29 лістапада 1967 года ў мяжу горада Віцебск уключана вёска ДавыдаўкаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).. 10 жніўня 1970 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рубаўскага пассавета перададзена вёска ВярхоўеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).. У 1972 годзе ў склад Курынскага сельсавета перададзена вёска СедзеннеРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 18 жніўня 1981 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзена вёска СуднікіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693)., якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6058 чалавек, з іх 90,8 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 5670 чалавек.
Склад На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 36 населеных пунктаў. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты: Баранаўка Бараўляны Букаціна Буяны Вугалок Герасімава Грабяніца Доўжа Дрыколле Дудчына Калінава Канавалава Каралёва Койтава Красны Двор Лосвіда Лужасна Лужкі Лушчыха Мазалава Нікалаёва Сакольнікі Саўчонкі Станцыя Лужасна Суднікі Сушчова Трыгубцы Хайсы Храпавічы Цяцёркі Шалыгі Шчучына Шылы
Старшыні сельсавета Іван Іванавіч Багданаў Леанід Дзмітрыевіч Дубіна
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — С. 226.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе