Тва, цва, або батва (банту: batwa, abatwa) — расава-сацыяльныя групы пігмеяў, якія жывуць сярод народаў банту ў Цэнтральнай Афрыцы. Разглядаюцца сучаснымі даследчыкамі і міжнароднымі арганізацыямі як дыскрымінуемыя.
Паходжанне Тва з’яўляюцца прастаўнікамі негрыльскай малой расы, якая доўгі час развівалася адасоблена ад іншых прадстаўнікоў негроіднай расы. Продкі пігмеяў і банту пачалі ўзаемадзейнічаць толькі каля 5000 гадоў тамуGenes shed light on pygmy history, калі протабанту паступова мігрыравалі з Заходняй Афрыкі ў Цэнтральную Афрыку, прычым гэта ўзаемадзеянне доўгі час мела абмежаваны характар. Пігмеі заставаліся паляўнічымі і збіральнікамі дажджавых лясоў, маглі абменьвацца з мігрантамі рознымі карыснымі рэчамі, ідэямі, але не стваралі ўстойлівых шлюбных сувязяў.
Генетычныя даследаванні паказваюцьPygmies share a recent common ancestor, што пігмеі раней складалі самастойную адзіную групу, якая распалася меней за 3000 гадоў таму. Даследчыкі мяркуюць, што кантактам паміж пігмеямі і банту перашкаджалі ўзаемныя табу. Аднак каля 1000 гадоў таму забабоны былі саслаблены. У выніку ўзніклі групы пігмеяў, прадстаўнікі якіх маюць да 50 % ДНК, запазычаных у прадстаўнікоў банту. Канец ізаляванасці тлумачыцца патрэбай лясных жыхароў у прадуктах сельскай гаспадаркі і паўсядзённых рэчахAxel Kohler, Of Apes and Men: Baka and Bantu Attitudes to Wildlife and the Making of Eco-Goodies and Baddies.
Паколькі да моманту пашырэння кантактаў з банту пігмеі ўжо не складалі адзіную групу, то кожная група вырашала праблему суіснавання з нашчадкамі больш позніх мігрантаў самастойна. Продкі тва фактычна ператварыліся з адрозных этнічных груп у расава-сацыяльныя, паколькі мелі шчыльныя эканамічныя і культурныя зносіны, запазычылі мову і многія звычаі банту, але працягвалі жыць у адрозных паселішчах ці частках вялікіх паселішчаў, мелі самакіраванне, спецыялізаваліся на паляванні і збіральніцтве. Прадукты здабычы яны абменьвалі на іншыя тавары. Агульная назва тва значыла на мовах банту жыхароў лесу і падкрэслівала спецыялізацыю. Брытанскі даследчык Роджэр Бленч мяркуе, што тва можна параўноўваць з прадстаўнікамі іншых адасобленых ад земляробаў каст, якія існуюць паміж банту.
Рассяленне
Дакладнае вызначэнне арэала рассялення тва ўскладнена тым, што іх часцяком блытаюць з іншымі пігмеямі, якія вядуць падобны лад жыцця, адсутнасцю еднасці, а таксама асіміляцыяй з боку банту. Пігмеі, якіх вызначаюць як тва, жывуць у такіх краінах, як Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Руанда, Бурундзі, Уганда, Замбія. Іх агульная колькасць (2018 г.) толькі ў Руандзе, Бурундзі і Угандзе можа складаць ад 86 000 да 112 000 чалавекBatwa. Тва рэгіёна Вялікіх Афрыканскіх азёр усведамляюць еднасць свайго паходжанняREPORT OF THE AFRICAN COMMISSION’S WORKING GROUP OF EXPERTS ON INDIGENOUS POPULATIONS/COMMUNITIES. Аднак у астатнім мясцовыя групы тва захоўваюць ізаляваны адна ад іншай лад жыцця, размаўляюць на мовах асноўнай масы насельніцтва таго раёна, які насяляюць, або карыстаюцца блізкімі да іх дыялектамі.
Руанда Лічыцца, што ў Руандзе батва налічваюць ад 33 000 да 35 000 чалавекBatwa. Першапачаткова яны насялялі лясныя землі вакол азёр Эдвард і Ківу. Стварэнне на гэтых землях нацыянальных паркаў прывяло да перамяшчэння часткі супольнасці за межы звыклай тэрыторыі, немагчымасці займацца традыцыйнымі заняткамі. Тва былі вымушаны самавольна займаць землі, на якія не маюць правоў, жыць на перыферыі абшчын хуту і тутсі, займацца ганчарствам, працаваць падзёншчыкамі, рыбакамі, жабраваць. З-за нізкага сацыяльнага статусу ў іх абмежаваны доступ да адукацыі, узровень непісьменнасці вышэйшы, чым у астатняга насельніцтва. Тва стала выціскаюцца з занятых зямель, ператвараюцца ў валацуг. Падчас генацыду ў Руандзе тва дзейнічалі як на баку хуту, так і тутсі, але ў выніку загінула каля 30 % пігмеяў, у працэнтных суадносінах больш, чым прадстаўнікоў іншых групForgotten people: the Batwa 'Pygmy' of the Great Lakes region of Africa. Урад краіны фактычна ігнаруе праблемы меншасці. 12 ліпеня 2011 г. было афіцыйна пацверджана, што прызнанне асобных правоў тва супярэчыць Канстытуцыі Руанды.
Бурундзі Тва складаюць каля 1 % жыхароў БурундзіBurundi — Ethnic Groups. Як і суродзічы ў Руандзе, яны пазбаўлены права на зямельную маёмасць, не ўзгадваюцца ў Канстытуцыі як супольнасць, прадстаўленая ў прапарцыянальнай сістэме кіравання, фактычна пазбаўлены магчымасці займацца мясцовым самакіраваннемStef Vandeginste, Political Representation of Minorities as Collateral Damage or Gain: The Batwa in Burundi and Rwanda. Тоеснасць сучасных тва абапіраецца на спецыялізацыі на ганчарнай справе, беднасці і назве batwa, якую яны атрымалі ад хуту і тутсіPablo Janssen, ‘Developing’ the Batwa of Burundi: On Diverging Perspectives and the Worldview of the ‘other’. З дапамогай грамадскіх арганізацый адбываецца фарміраванне адзінай палітычнай супольнасці, вылучэнне лідараў, што адстойваюць супольныя інтарэсы тва.
Уганда Паводле перапісу насельніцтва 2002 г., ва Угандзе жыло 6 000 тва, пераважна ў паўднёва-заходніх раёнах. У 1996 г. у іх было 53 паселішчы, якія ўваходзілі ў склад 41 шматэтнічнай вёскі. Сярэдняе паселішча ўключала 10 сямейных гаспадаракBatwa People and their Culture . Традыцыйным заняткам была лясная гаспадарка. Тва Уганды шчыльна ўцягнуты ў сацыяльныя і культурныя зносіны суседзяў-банту. У той жа час сярод банту існуюць сацыяльныя табу ў дачыненні да тваForgotten people: the Batwa 'Pygmy' of the Great Lakes region of Africa: нельга дзяліцца ежай, займаць адну і тую ж лаўку і мець зносіны з тва ў грамадскіх месцах.
У 1991 г. больш за 900 батва былі выцеснены з лесу Бвінды, які ўвайшоў у склад нацыянальнага парка Мгахінга. Паколькі яны лічыліся вандроўнікамі, то не атрымалі зямельнай кампенсацыі. Толькі 20 тва маюць магчымасць працаваць у парку Мгахінга для забавы турыстаў за невялікую плату, але не ў якасці лепей аплачваемых гідаў. Тва пакутуюць ад беднасці, эксплуатацыі з боку банту, каля 57 % апытаных жанчын скардзіліся на сексуальны гвалтBatwa: the most marginalised people in Uganda?.
Дэмакратычная Рэспубліка Конга У ДРК у 2019 г. жыло каля 42 000 тваPygmy, Twa in Congo, Democratic Republic of, пераважна ва ўсходніх раёнах уздоўж Вялікіх Афрыканскіх азёр і лясных раёнах цэнтральнай часткі краіны. Хаця ў ДРК адбывалася выдаленне пігмеяў з запаведных лясоў, магчымасць карыстання традыцыйнымі ляснымі рэсурсамі значна лепшая, чым у суседніх краінах. Так, у правінцыі Танганьіка тва жывуць каля дарог і на ўскраінах вёсак, маюць мажлівасць адначасова наймацца на працу да сялян, займацца паляваннем і збіральніцтвамA Silent Crisis in Congo: The Bantu and the Twa in Tanganyika. Мабуту Сесе Сека праводзіў палітыку «вызвалення» ў дачыненні да пігмеяўBatwa and Bambuti, яны надзяляліся кавалкамі зямлі і прыцягваліся да земляробства.
У наш час толькі каля 7 000 тва працягваюць весці традыцыйны лад жыцця, астатнія ў большай ступені ўцягнуты ў сельскую гаспадарку, ганчарства, рыбалоўства. Змена ладу жыцця прывяла да значнай маргіналізацыі і крызісу тоеснасці. Тва маюць нізкі сацыяльны статус у вачах навакольнага насельніцтва. Існуюць традыцыйныя ўяўленні, нібы пігмеі фізічна непаўнавартасныя, сексуальна ненаедныя, ядуць забароненыя прадукты, не абмежаваны культурнымі забабонамі, не адчуваюць сорам, гультаяватыя і г. д.A Silent Crisis in Congo: The Bantu and the Twa in Tanganyika Практыкуецца кліентэла, у якой тва выступаюць у якасці залежнага боку. Іх стан блізкі да рабства або нават свойскіх жывёлPygmies in the Congo treated like «pets»: report. Падчас ваенных канфліктаў канца XX — XXI ст. на ўсходзе краіны тва наўмысна знішчаліся ўзброенымі фарміраваннямі і звычайнымі абшчыннікамі, якія жадалі захапіць іх зямлю або лясныя рэсурсы.
Замбія У Замбіі тва насяляюць 4 раёны на паўночным усходзе і ў цэнтры краіны: Возера Мверу-Вантыпа Балоты Бангвеулу Балота Луканга Балоты вакол ракі Кафуэ
Яны складаюць асобныя групы, ізаляваныя адна ад іншай. Напрыклад, тва Кафуэ толькі чулі пра тва ў іншых раёнах, але не маюць з імі кантактаў, не лічаць сваімі суродзічамі тва замежных краінThe Twa of Zambia's Kafue Flats, Southern Province. Прадстаўнікі ўсіх 4 груп размаўляюць на дыялектах моў суседніх народаўZambia — Languages. Гэта стварае праблему вызначэння іх колькасці, паколькі афіцыйная статыстыка прытрымліваецца моўнага прынцыпу падлікаў. Толькі ў раёне Кафуэ існуе 26 вёсак, населеных тва. Хаця тва лічаць сябе спрадвечнымі тубыльцамі, яны з’яўляюцца ў Замбіі нашчадкамі мігрантаў, паколькі ў старажытны час тэрыторыя краіны была населена кайсанскімі народаміAbout Zambia .
Тва Кафуэ фізічна мала адрозніваюцца ад суседніх народаў, блізкія да іх у эканамічных адносінахThe Twa of Zambia's Kafue Flats, Southern Province. Асноўныя заняткі — рыбалоўства і земляробства. У канцы XIX ст. мелі свайго правадыра, аднак у выніку маніпуляцый каланіяльнай адміністрацыі Паўночнай Радэзіі былі падначалены правадыру тонга.
Літаратура Encyclopedia of the Peoples of Africa and the Middle East. — NY: Infobase Publishing, 2009. ISBN 978-0-8160-7158-6
Спасылкі Twa — Minority Rights Group THE BATWA: RWANDA’S INVISIBLE PEOPLE Batwa: The History and Culture of a Marginalized People in Central Africa Discrimination and the 'Pygmy' BATWA PEOPLE: ONE OF THE FIRST PEOPLE ON EARTH AND THE ORIGINAL INHABITANTS OF GREAT LAKES REGION IN EAST AFRICA BEFORE THE BANTUS ARRIVAL
Катэгорыя:Пігмеі Катэгорыя:Народы Замбіі Катэгорыя:Народы Уганды Катэгорыя:Народы Руанды Катэгорыя:Народы Бурундзі Катэгорыя:Народы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга