«Нет» — песня, якую напісаў Канстанцін Меладзэ і запісала расійская спявачка Паліна Гагарына для яе трэцяга студыйнага альбома. Кампазіцыя, якую спрадзюсіраваў Меладзэ, была выпушчана ў якасці сінгла 13 жніўня 2012 года.
Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы кліп» на прэміі RU.TV 2013.
Перадгісторыя і рэліз Упершыню на публіцы кампазіцыя была выкананая 4 жніўня 2012 года на канцэрце ў Разані ў рамках экалагічнай акцыі «Дзень чыстага горада».
Рэакцыя крытыкі Павел Пшонаў з MuseCube.org даў песні станоўчую ацэнку і паставіў 4 з паловай балы з 5-і. «Калі песня паўторыць нядрэнныя вынікі „Спектакля“, то гэта будзе чакана; калі перасягне — то песня ўвойдзе ў „залаты фонд“ айчыннай поп-музыкі, як твор небанальны і ў чымсьці нават выдатны», — адзначаў аўтар.
На прэміі RU.TV 2013 «Нет» атрымала дзве намінацыі: «Лепшая песня» і «Лепшы кліп». Кампазіцыя перамагла ў апошняй з намінацый.
Музычнае відэа Відэакліп на песню быў зняты ў ліпені 2012 года. Рэжысёрам выступіў Алан Бадоеў. Рэліз кліпа адбыўся 31 жніўня 2012 года на канале Ello (YouTube).
Спіс кампазіцый
Чарты Краіна/тэрыторыя (Чарт)Вышэйшая пазіцыяСНД (Tophit Агульны Топ-100)3СНД (Tophit Топ-100 па заяўках)4Расія (Tophit Расійскі Топ-100)10Расія (Tophit Маскоўскі Топ-100)16Расія (Tophit Піцерскі Топ-100)17Украіна (Tophit Украінскі Топ-100)1Украіна (Tophit Кіеўскі Топ-100)2Латвія 5iTunes (Расія)1
Узнагароды і намінацыі Год Узнагарода Намінаваная праца Катэгорыя Вынік 2013 Прэмія RU.TV «Нет» Лепшая песня Прэмія RU.TV «Нет» Лепшы кліп
Спасылкі
Катэгорыя:Песні 2012 года Катэгорыя:Песні на рускай мове Катэгорыя:Песні Паліны Гагарынай Катэгорыя:Песні, якія напісаў Канстанцін Меладзэ