Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (ІМК) — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Пазіцыянуе сябе як нацыянальная беларуская прафесійная асацыяцыя кібернетыкаў і матэматыкаў.
Дзейнасць Дэклараваныя кірункі дзейнасці: апісанне і мадэляванне тэхнічных сістэм, праграмных сістэм, і іх канструяванне (САПР, CAD) дынамічная камп’ютарная графіка апісанне і мадэляванне натуральных сістэм (фізічных, хімічных, подступы — да біялагічных) апісанне натуральных моў і іх граматык уладкаванне заканадаўства, дзяржаўнай будовы і працэсаў. Стварэнне сетак кіравання дзяржаўнымі ўстановамі і галінамі уладкаванне вытворчых сістэм: тэхналагічных, транспартных, манетарных апісанне і канструяванне інфармацыйных сістэм апісанне працэсу асветы і асветных сістэм канструяванне сетак і баз ведаў складанне тэорыі ведаў (аэд-тэорыі)
Паводле дырэктара арганізацыі Паўла Букі ў 2020 годзе Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі — навуковая установа, якая займаецца кібернетыкай, прыкладаннем матэматыкі для разнастайных практычных задач і стварэннем на базе матэматыкі або новых праграм, або новых «жалезных» прылад. Беларуская мова дае ў гэтым пэўную перавагу, бо склад думкі чалавека адбываецца на нейкай мове, а для беларусаў, якія можа і раслі ў рускамоўным асяроддзі, руская мова застаецца чужой.
Гісторыя Інстытут матэматыкі і кібернетыкі існуе з 1997 года ў форме рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Узнік ў выніку дзейнасці Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм і на яе базе — з далучэннем іншых даследчыкаў і вытворцаў. Першы дырэктар — Святлана Іванаўна Новікава.
У 2014—2017 гадах Інстытут ініцыяваў і падтрымліваў міжнародную навучальную праграму «Інфарматыка» па падрыхтоўцы праграмістаў на беларускай мове ў замежных універсітэтах. Партнёрства ажыццяўляецца з ў Роўне (Украіна), там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плыннюnashaniva.by. На праграму зроблена тры наборы, першы выпуск праграмы меў атрымаць дыпломы ў канцы 2018/2019 навучальнага году.
У 2015 годзе выступы прадстаўнікоў ГА «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» ўвайшлі ў праграму імпрэзы «Дакладная навука па-беларуску ў тэхніцы, эканоміцы і грамадстве» курсаў «Мова нанова» ў Мінску.
У 2017 годзе Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў праверку дзейнасці грамадскай арганізацыі. Афіцыйна паведамлялася, што дырэктар Павел Бука і сябра інстытута Зміцер Канаплянікаў з’яўляюцца падазраванымі ў незаконным прадпрымальніцтвеnovychas.by. Паводле версіі следства дзейнасць арганізацыі ў сувязі з універсітэтам імя акадэміка С. Дзем’янчука падаецца як камерцыйная. У 2020 годзе справу закрылі.
Гродзенскім мастаком Суравым была створаная ікона «Яблык спазнання», адна з рэліквій Інстытута.
Спасылкі Інстытут матэматыкі і кібернетыкі — афіцыйная старонка
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Матэматыка ў Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1997 годзе