Беларускі цэментны завод — прадпрыемства цэментнай прамысловасці ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Працуе на базе Камунарскага радовішча мелу. Уваходзіць у склад холдынгу Беларуская цэментная кампанія.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.
Гісторыя У 1987 годзе ў адпаведнасці з рашэннем урада БССР N216 было пачата будаўніцтва Беларускага цэментнага завода, унікальнага па сваіх характарыстыках (упершыню ў сусветнай практыцы ўкаранёны «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з высокавільготнага мелу). У 1993 годзе ў сувязі з недахопам грашовых сродкаў будаўніцтва завода было прыпынена. І толькі па заканчэнні доўгага часу, 11 верасня 1996 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая тэхналагічная лінія Беларускага цэментнага завода. З таго часу былі ўведзены ў строй новая печка "Обжиг" і лінія ўпакоўкі цэменту.
У 2003 годзе ўведзена ў эксплуатацыю газатурбінная ўстаноўка ГТЭ-15 магутнасцю 16 МВт, якая выпрацоўвала да 60 % электраэнергіі, неабходнай для патрэб прадпрыемства; у 2010 да яе далучылася другая ўстаноўка. У 2011 завод зрабіў першыя крокі па выкарыстанні пылавугальнага паліва ў цэментнай прамысловасці.
Сучаснасць У цяперашні час у склад прадпрыемства ўваходзяць 6 цэхаў, 2 тэхналагічныя лініі вытворчасці цэменту. Выпускаюцца наступныя віды прадукцыі: цэмент марак ПЦ500-Д0, ПЦ500-Д20, ШПЦ -40 0, ЦЕМ-I 42, ЦЕМ- I I / А-Ш 42,5Н, СЕМ – I 42.5N, СЕМ – I I/А-S 42.5N, ПЦП 500 вапна будаўнічая комавая 2 і 3 гатунку, вапна будаўнічая молатая парашкападобная 2 і 3 гатунку мел молаты
Дырэктары Уладзімір Аляксеевіч Кісялёў Аляксандр Станіслававіч Даўгала
Спасылкі
Катэгорыя:Касцюковічы Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Катэгорыя:1996 год у Беларусі